Сухо́е бало́та — балота нізіннага тыпу ў цэнтральнай і паўночнай частках Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі, пераважна ў вадазборы ракі Грыўда.

Плошча 16,1 тыс. га. Глыбіня торфу да 5,3 м, сярэдняя — 1,8 м. Запасы торфу каля 43,3 млн.тон (здабываецца на ўгнаенне). На поўначы балота пад торфам ёсць сапрапель (Сухабалоцкае радовішча сапрапелю). Асушана каля паловы плошчы балота, выкарыстоўеваецца пад ворыва і сенажаць. Частка масіву ўваходзіць у гідралагічны заказнік Выганашчанскае. На неасушанай тэрыторыі пераважаюць асаковыя бярэзнікі.

Літаратура

Катэгорыя:Балоты Івацэвіцкага раёна