Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці (САІУ, , OMPI; , WIPO) — міжнародная арганізацыя, якая займаецца адміністраваннем шэрагу ключавых міжнародных канвенцый у галіне інтэлектуальнай уласнасці, у першую чаргу Бернскай Канвенцыі аб ахове літаратурных і мастацкіх твораў і Парыжскай Канвенцыі аб ахове прамысловай уласнасці. З 1974 года таксама выконвае функцыі спецыялізаванай ўстановы Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па пытаннях творчасці і інтэлектуальнай уласнасці.

Прадстаўнічасць У цяперашні час членамі САІУ з'яўляюцца 185 дзяржаў або больш за 90 % краін свету, на пасяджэннях арганізацыі статус назіральніка маюць каля 250 НДА і МПА. Сакратарыят САІУ або Міжнароднае бюро размешчаны ў Жэневе і мае штатных супрацоўнікаў, якія прадстаўляюць больш за 90 краін. Генеральным дырэктарам арганізацыі з 1 кастрычніка 2008 г. з'яўляецца Фрэнсіс Гары.

Літаратура

Катэгорыя:Права інтэлектуальнай уласнасці Катэгорыя:Міжнародныя таварыствы Катэгорыя:Спецыялізаваныя ўстановы ААН