Соміна, Бабарыкі — возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Свіна́ каля былой вёскі Бабарыкі.

Плошча паверхні возера 0,15 км². Даўжыня 0,78 км, найбольшая шырыня 0,3 км. Даўжыня берагавой лініі 1,95 км. Катлавіна возера лопасцевай формы, выцягнутая з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Схілы катлавіны спадзістыя, паўднёва-ўсходнія, усходнія і паўночныя пад лесам. Берагавая лінія слабазвілістая, у паўднёвай частцы ўтварае паўвостраў. Зарастае слаба. З возера выцякае ручай у возера Жодзень.

Літаратура - С. 565.

Катэгорыя:Азёры Гарадоцкага раёна Катэгорыя:Басейн Обалі