Тсвана (сетсвана, састар. чуана, чвана) — мова групы банту (падгрупа сота-тсвана), распаўсюджана на поўдні Афрыкі. Прадстаўнікі народа тсвана пражываюць не толькі ў Батсване, але і ў суседніх дзяржавах, прычым у ПАР іх нават больш, чым у самой Батсване. Не ўсе тсвана размаўляюць на гэтай мове: каля 20 000 тсвана ў ПАР перайшлі на афрыкаанс. Пісьменнасць мовы заснавана на лацінцы. Як і ў некаторых іншых мовах банту Паўднёвай Афрыкі ў сетсвана прысутнічаюць шчолкаючыя гукі («клікі»), запазычаныя з кайсанскіх моў. На пісьменнасці яны абазначаюцца літарамі лацінскага алфавіту.
Кароткі размоўнік Тсвана Беларуская мова Ee Так Nnyaa Не Dumela Прывітанне Tsamaya sentle Да пабачэння O mang? Як тваё імя? Ke a leboga, rra Дзякуй Ka diambu ko Калі ласка Ga ke tlhaloganye Не разумею Ke kopa tshwarelo Прабачце Ke a go rata Я цябе кахаю E ke bokae? Колькі гэта каштуе? Nthuse! Дапамажыце!
Спасылкі Tswana language, alphabet and pronunciation — Omniglot Useful phrases in Tswana SETSWANA — South African Language Setswana Tswana Ethnologue
Катэгорыя:Мовы банту Катэгорыя:Мовы Батсваны Катэгорыя:Мовы Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Катэгорыя:Мовы Намібіі Катэгорыя:Мовы Зімбабвэ