Іван Іванавіч Баброў (сакавік , в. Малыгіна, Кашынскі раён, — , ) — адзін з кіраўнікоў камуністычнага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Брэсцкай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія
Член КПСС з 1925. Скончыў Вышэйшую школу партарганізатараў пры ЦК ВКП(б) (1940). З сакавіка 1940 года загадчык аддзела, з сакавіку 1941 года сакратар Брэсцкага абкама КП(б)Б. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны палітработнік на Заходнім фронце, выкладчык у ваеннай школы.
Са жніўня 1942 г. у аддзеле кадраў ЦШПР, з лістапада 1942 г. у распараджэнні БШПР. З сакавіка 1943 памочнік упаўнаважанага БШПР па Брэсцкай вобласці, сакратар Брэсцкага падпольнага абкама КП(б)Б, адначасова намеснік камандзіра Брэсцкага партызанскага злучэння. Загінуў у баі з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў в. Бялавічы Івацэвіцкага раёна.
Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Сакратары Брэсцкага абкама КПБ