Рарайма (Roraima) — сталовая гара (тэпуі) у Паўднёвай Амерыцы. Размешчана на стыку Бразіліі (штат Рарайма), Венесуэлы (Нацыянальны парк Канаіма) і Гаяны (найвышэйшы пункт краіны). Вышыня ў кропцы злучэння межаў (патройны пункт) складае 2723 м над узроўнем мора. Вяршыня Рараймы — плато плошчай каля 34 км².
Справаздачы аб экспедыцыі ў раён гары натхнілі Артура Конан Дойла на напісанне рамана «Закінуты свет».
У раёне Рараймы бяруць пачатак рэкі басейнаў Арынока, Амазонкі і Эсекіба.
Гл. таксама Гвіянскае нагор’е
Літаратура Hamish MacInnes. Climb to the Lost World. Penguin Group, 1976, 240 p. (ISBN 9780140034448)
Спасылкі
Катэгорыя:Горы Бразіліі Катэгорыя:Горы Венесуэлы Катэгорыя:Горы Гаяны Катэгорыя:Рарайма (штат)