Эмблема Гватэмалы складаецца з: Вянка аліўкавых галін, сімвала перамогі; выявы квезаля, птушкі, якая сімвалізуе свабоду; Скрутак, на якім надпіс LIBERTAD 15 DE SEPTIEMBRE DE 1821 (15 верасня 1821 г. — дата незалежнасці Цэнтральнай Амерыкі ад Іспаніі); Дзве перасечаныя вінтоўкі Рэмінгтан са штыкамі, якія паказваюць гатоўнасць Гватэмалы абараніцца сілай у выпадку неабходнасці; Два перакрыжаваныя мячы, сімвалізуюць гонар.

Эмблема узнікла на аснове адной з дэкаратыўных кампазіцый, якія ўпрыгожвалі сталічны палац з нагоды прыходу да ўлады лібералаў у 1871 годзе. Эмблема так спадабалася пераможцам, што яны зрабілі яе (з невялікімі зменамі) дзяржаўным сімвалам.

Эмблема была распрацавана швейцарскім мастаком і гравёрам Жанам-Баптыстам Фрэнерам, які жыў у Гватэмале з 1854 года да сваёй смерці ў 1897 годзе. Сучасны выгляд эмблема набыла ў 1968 годзе.

Эмблема змешчана на сцягу Гватэмалы.

Гватэмала Катэгорыя:Дзяржаўныя сімвалы Гватэмалы