Месапатамская кампанія (, ; 6 лістапада 1914 — 31 кастрычніка 1918) — баявыя дзеянні, якія адбываліся падчас Першай сусветнай вайны на тэрыторыі Месапатаміі (сучасны Ірак) паміж войскамі Брытанскай імперыі (галоўным чынам індыйскімі) і арміяй Асманскай імперыі.

Брытанскае камандаванне спадзявалася абараніць нафтавыя радовішчы Блізкага Усходу і захапіць асманскую Месапатамію. Турэцкае камандаванне не планавала актыўных дзеянняў у даным рэгіёне, аднак пасля пачатку актыўнага брытанскага наступу было вымушана сфарміраваць 6-ю армію для баявых дзеянняў у Месапатаміі.

У 1916 годзе туркам атрымалася атачыць і паланіць групоўку брытанскіх войскаў у Эль-Куце, пасля чаго англічанам прыйшлося адмовіцца ад актыўных дзеянняў. Аднак у 1917 годзе брытанцы здолелі захапіць Багдад, а да канца 1918 года пад іх кантролем апынулася амаль уся тэрыторыя асманскай Месапатаміі. Баявыя дзеянні завяршыліся на наступны дзень пасля падпісання Мудроскага перамір'я.

Пасля вайны Месапатамія стала брытанскай мандатнай тэрыторыяй.

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура На англійскай мове:

Спасылкі

Катэгорыя:Першая сусветная вайна Катэгорыя:Гісторыя Ірака Катэгорыя:Ваенная гісторыя Ірака Катэгорыя:Бітвы Першай сусветнай вайны Катэгорыя:Бітвы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Бітвы Індыі Катэгорыя:Бітвы Асманскай імперыі