Ансамбль ( — сукупнасць, стройнае цэлае).
Ансамбль — узгодненасць, адзінства частак, якія ўтвараюць штосьці цэлае. Напрыклад, камплект адзежы з некалькіх прадметаў; некалькі будынкаў, вытрыманых у адзіным стылі (архітэктурны ансамбль) і г.д. Архітэктурны ансамбль — гарманічнае адзінства прасторавай кампазіцыі будынкаў, інжынерных збудаванняў, манументальнага жывапісу, скульптуры і зялёных насаджэнняў. Гл. таксама палацава-паркавы ансамбль. Мастацкі ансамбль — мастацкая ўзгодненасць, складнасць выканання (драматычнага, музычнага і г.д.) Музычны ансамбль — група артыстаў, якая складае адзіны мастацкі калектыў. Статыстычны ансамбль у фізіцы — набор разнастайных станаў дадзенай фізічнай сістэмы, якія адпавядаюць вызначаным крытэрыям. Гл. таксама мікракананічны ансамбль, кананічны ансамбль, вялікі кананічны ансамбль.