Уладзі́мір Мацве́евіч Стэ́льмах (, вёска Бушмічы, , Брэсцкая вобласць — ) — беларускі тэатральны дзеяч, пісьменнік. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1961).
Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. З 1927 года вучыўся ў Мінскім беларускім педагагічным тэхнікуме, у 1929 годзе паступіў у драматычную студыю Беларускага дзяржаўнага тэатра ў Віцебску. Пасля заканчэння студыі (1931) працаваў у тэатрах рабочай моладзі і юнага гледача ў Мінску акцёрам, дырэктарам, загадчыкам літаратурнай часткі.
На пачатку Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у баях пад Смаленскам, з 1942 года — загадчык ваеннага аддзела і аддзела прапаганды і агітацыі Рудаўскага райкама партыі Тамбоўскай вобласці. З 1943 года — дырэктар БДТ-2 у Віцебску, з 1945 года — Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР, з 1947 года — Беларускага тэатра імя Янкі Купалы, у 1955—1966 гадах — Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача, у 1952—1955 гадах — начальнік аддзела тэатраў Міністэрства культуры БССР. Скончыў завочна Маскоўскі дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва (1954). У 1966—1971 гадах — намеснік старшыні прэзідыума Беларускага тэатральнага аб’яднання. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1965 года.
Узнагароды Узнагароджаны дзвюма ордэнамі «Знак Пашаны» і медалямі.
Творчасць Першая п’еса «Шляхі» апублікавана ў 1930 годзе (пастаўлена ў 1931). Аўтар п’ес «Крушэнне рэнегатаў» (1931), «Фантан» (1932, пастаўлена ў 1933), «Тры крыжы» (1932, пастаўлена ў 1933), «Канец маскараду» (сумесна з Ю. Рудзько, пастаўлена ў 1938). Выдаў нарыс «Народны артыст СССР Г. П. Глебаў» (1954) і кнігі пра тэатр «Шляхі беларускага тэатра» (на ўкраінскай мове, Кіеў, 1964), «Кранаючы чуткія струны душы» (1966), «Вечна жывая крыніца» (1970), «Тэатр і час: Запіскі дырэктара тэатра» (1973).
Пераклаў на беларускую мову «Хітрыкі Скапэна» Мальера (пастаўлена ў 1940 годзе).
Сям’я Меў дачку Дзіяну (нар. 1939), якая стала тэатразнаўцам.
Літаратура
Пятровіч С. Уладзімір Стэльмах // Майстры беларускай сцэны — Мн., 1986.
Спасылкі Стэльмах Уладзімір Мацвеевіч // Камянецкая цэнтральная раённая бібліятэка імя У. М. Ігнатоўскага
Катэгорыя:Пісьменнікі СССР Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Драматургі СССР Катэгорыя:Драматургі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі прозы і драматургіі на беларускую мову Катэгорыя:Перакладчыкі з французскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Перакладчыкі СССР Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны