thumb|Рымскія стылы. thumb|Антычны грэк піша стылом на васковай таблічцы. Стыло́, стыль, пісала ( — слуп, калона) — прылада для пісьма, востраканцавы цыліндрычны стрыжань (даўжынёй 8—15 см і дыяметрам каля 1 см) з косці, металу або іншага цвёрдага матэрыялу.
Стылы шырока ўжываліся ў антычнасці і сярэдневякоўі. Завостраным канцом стыла наносілі (надрапвалі) тэкст на васковых таблічках (цэрах), бяросце. Супрацьлеглы канец рабілі сплошчаным (у выглядзе лапаткі) і акруглым, каб сціраць напісанае.
На Русі касцяныя стылы вядомы з X стагоддзя, металічныя (бронзавыя і жалезныя) — з XI стагоддзя.
На тэрыторыі Беларусі стылы знойдзены ў Навагрудку, Ваўкавыску, Мінску, Брэсце, Полацку, Браславе, Слуцку, Тураве, Пінску, Копысі, Капылі і Друцку. Ужываліся да XV стагоддзя.
Гл. таксама Аловак Ручка, канцылярыя
Літаратура
Стыло́ //
Спасылкі
Катэгорыя:Антычнасць Катэгорыя:Культура Старажытнага Рыма Катэгорыя:Культура Сярэдневякоўя Катэгорыя:Пісьмовыя прылады Катэгорыя:Канцтавары