«СКА-1938» — беларускі футбольны клуб з Мінска, прадстаўляе Рэспубліканскі цэнтр алімпійскага рэзерву Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (раней таксама Ваенную акадэмію). У цяперашні час выступае ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя Клуб быў заснаваны ў 1996 годзе і заявіўся ў Другую лігу пад назвай «Зорка», адкуль праз некалькі гадоў павысіўся спачатку да Першай, а потым і да Вышэйшай лігі. У эліце беларускага футбола клуб правёў чатыры гады, увесь час знаходзіўся ў зоне вылету і нарэшце вярнуўся ў Першую, а потым і ў Другую лігу, дзе выступаў з 2008 па 2013 гады.

2013 У сезоне 2013 клуб вёў барацьбу за выхад у Першую лігу, але ў канцы сезона саступіў другі радок мастоўскаму «Нёману», а сам апынуўся на трэцім месцы. Тым не менш, пасля адмовы «Нёмана» ад павышэння ў лютым 2014 года мінчане ўсё ж такі атрымалі магчымасць выступіць у Першай лізе. У сакавіку 2014 года «Зорка-БДУ» афіцыйна атрымала месца ў другім па рангу дывізіёне.

2014 У сезоне 2014 склад каманды амаль не змяніўся ў параўнанні з папярэднім. Стаўка рабілася на ўласных маладых выхаванцаў. Калі не лічыць капітана каманды, вопытнага Валерыя Апанаса, то ўзрост ігракоў не пераўзыходзіў 27 гадоў (а пасля зыходу ўлетку 2014 года з каманды лідараў — Сяргея Русецкага і Аляксея Хадневіча — увогуле 23 гадоў). Доўгі час каманда знаходзілася ўнізе турнірнай табліцы. Але, набраўшыся вопыту, маладыя ігракі бліжэй да канцу чэмпіянату сталі набіраць усё больш ачкоў, і ў выніку каманда скончыла сезон на 9 месцы. Пры гэтым, па колькасці забітых галоў (50 у 30 турах) «Зорка-БДУ» апынулася на другім месцы ў лізе пасля мазырскай «Славіі».

2015 У сезоне 2015 склад каманды папоўніў шэраг вопытных ігракоў, як Юрый Мархель, Аляксандр Быліна, вярнуліся Сяргей Русецкі і Аляксей Хадневіч. Сезон каманда пачала ўпэўнена і ішла сярод лідараў, але потым гульня пайшла на спад, і сезон «Зорка-БДУ» скончыла на 10-м месцы.

2016 У сезоне 2016 «Зорка-БДУ» зноў амаладзіла склад — ветэраны пакінулі каманду, за якую сталі выступаць у асноўным ігракі 1997 года нараджэння і маладзейшыя. Каманда доўгі час ішла ў сярэдзіне табліцы, аднак няўдалы фініш адкінуў яе на 10-е месца з 14.

2017 У пачатку 2017 года на чале каманды стаў трэнерскі дуэт Уладзіміра Бяляўскага і Анатоля Юрэвіча, які падоўжыў камплектаванне каманды ўласнымі маладымі выхаванцамі, запрасіўшы ў склад некалькі вопытных ігракоў. У сакавіку 2017 года стала вядома, што каманда, якая доўгі час была вядома як «Зорка-БДУ», змяніла назву на «Энергетык-БДУ». Пасля няўдалага пачатку каманда стала набіраць ачкі, першую палову чэмпіянату «Энергетык-БДУ» скончыў на пятым месцы. Пазней справы пайшлі горш, і клуб апусціўся ў сярэдзіну табліцы, аднак паспяховы фініш дазволіў атрымаць выніковы шосты радок.

2018 У сезоне 2018 каманда працягвала стаўку на ўласных выхаванцаў, хоць некаторыя з іх і былі запрошаны ў клубы Вышэйшай лігі. З самага пачатку турніру «Энергетык-БДУ» ўпэўнена ішоў па дыстанцыі і апынуўся сярод лідараў. Барацьба з мазырскай «Славіяй» і бабруйскай «Белшынай» скончылася для сталічнага клуба другім месцам і вяртаннем у Вышэйшую лігу праз трынаццаць гадоў.

2019 Перад пачаткам сезона ў Вышэйшай лізе «Энергетык-БДУ» захаваў асноўных ігракоў, запрасіўшы таксама шэраг маладых футбалістаў, а таксама легіянераў. Каманда гуляла ў атакуючы футбол, забівала шмат галоў, аднак пры гэтым яшчэ больш прапускала. Доўгі час «Энергетык-БДУ» знаходзіўся ў канцы табліцы, змагаючыся за захаванне месца ў элітным дывізіёне, аднак паспяховы фініш дазволіў камандзе заняць выніковае дванаццатае месца. Нападнік «Энергетыка-БДУ» Ілья Шкурын з дзевятнаццаццю галамі стаў найлепшым бамбардзірам лігі.

2020 У 2020 годзе ў сувязі з новымі правіламі АБФФ каманда мусіла з мая праводзіць дамашнія матчы на пляцоўцы з натуральным пакрыццём, а паколькі стадыён РЦАП-БДУ не падыходзіў, то свае матчы «Энергетык-БДУ» праводзіў на гарадскім стадыёне ў Маладзечне. Каманда добра пачала сезон, ішла сярод лідараў турніру. Летам каманду пакінулі лідары, Жасурбек Яхшыбоеў і Дэвід Твэ, якія перайшлі ў салігорскі «Шахцёр» і брэсцкае «Дынама» адпаведна. У другой палове сезона «Энергетык-БДУ» стаў часцей цярпець паражэнні, у выніку апынуўся ў сярэдзіне табліцы і скончыў сезон на 10-м месцы, якое тым не менш стала найлепшым у гісторыі.

У снежні 2020 года памёр заснавальнік і нязменны кіраўнік клуба Уладзімір Пігулеўскі.

2021 У сезоне 2021 каманда працягвала рабіць стаўку на іншаземных (пераважна ўзбекскіх і афрыканскіх), а таксама маладых беларускіх ігракоў. З мая дамашнія матчы клуб праводзіў на гарадскім стадыёне ў Барысаве. Большую частку сезона «Энергетык-БДУ» знаходзіўся ў ніжняй палове табліцы, у канцы нават трапляў у зону вылету, але скончыў сезон на 13-м месцы.

2022 У пачатку 2022 года клуб пакінулі лідары, якіх замянілі маладыя выканаўцы, таксама былі запрошаны футбалісты з Узбекістана. У лютым клуб пакінуў галоўны трэнер Уладзімір Бяляўскі, на яго месца заступіў Павел Раднёнак (пры гэтым фактычна падчас матчаў гульнёй кіраваў Аляксандр Паўлаў, а агулам за трэніровачным працэсам працягваў наглядаць Анатоль Юрэвіч). У чэмпіянаце клуб выступаў паспяхова і хутка апынуўся сярод лідараў, да канца сезона змагаўся за першы радок. У выніку «Энергетык-БДУ» сенсацыйна заваяваў сярэбраныя медалі, а нападнік клуба Бабур Абдыхалікаў з 26 галамі стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату.

2023 У пачатку 2023 года клуб пакінула значная колькасць ігракоў, якія былі лідарамі каманды ў мінулым годзе, яны перайшлі ў больш статусныя клубы. Сезон каманда пачала няўпэўнена і хутка апынулася ў ніжняй палове табліцы. 11 мая 2023 года па выніках справы па дагаварным матчам клуб быў пакараны: пазбаўлены сярэбраных медалёў 2022 года, 20 ачкоў у чэмпіянаце 2023 года і 10 ачкоў у чэмпіянаце 2024 года, атрымаў штраф; дыскваліфікацыі і штрафы таксама атрымалі прадстаўнікі клуба Анатоль Юрэвіч і Арам Абд-аль-Маджыд. У той жа дзень клубу было адмоўлена ў атрыманні ліцэнзіі УЕФА, з-за чаго ён быў пазбаўлены права ўдзельнічаць у Лізе канферэнцый. 22 мая 2023 года «Энергетык-БДУ» быў пазбаўлены яшчэ 3 ачкоў у чэмпіянаце 2023 года. У выніку штрафаў каманда апынулася ў канцы табліцы, дзе змагалася з іншымі аштрафаванымі клубамі — салігорскім «Шахцёрам» і бабруйскай «Белшынай». Прапусціўшы наперад «Шахцёр», сталічны клуб пэўны час знаходзіўся на апошнім радку, і толькі перамога ў апошнім туры дазволіла «Энергетыку-БДУ» абысці «Белшыну» і заняць перадапошняе месца. Пасля паражэння ў стыкавых матчах ад «Віцебска» каманда апусцілася ў Першую лігу.

2024 Каманда працягвала цярпець ад штрафных санкцый, па выніках сезона выбыла ў Другую лігу.

2025 «Энергетыку-БДУ» стаў пераможцам Другой лігі.

2026 У студзені 2026 года клуб афіцыйна змяніў назву на СКА-1938.

Эмблемы

Папярэднія назвы 1996—1997: «Зорка» 1998—2004: «Зорка-ВА-БДУ» 2005—2016: «Зорка-БДУ» 2017—2025: «Энергетык-БДУ» з 2026: СКА-1938

Дасягненні Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2022 Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 1998 (група А), 2025 Паўфіналіст Кубка Беларусі: 2006

Цяперашні склад Станам на жнівень 2024 года.

! colspan="9" bgcolor="#B0D3FB" align="left" | |----- bgcolor="#DFEDFD"

! colspan="9" bgcolor="#B0D3FB" align="left" | |----- bgcolor="#DFEDFD"

! colspan="9" bgcolor="#B0D3FB" align="left" | |----- bgcolor="#DFEDFD"

Трэнерскі штаб Аляксей Мяркулаў (нар. 1972) — галоўны трэнер Мікалай Бранфілаў (нар. 1977) — трэнер Аляксандр Шагойка (нар. 1980) — трэнер Артур Лясько (нар. 1984) — трэнер брамнікаў Анатоль Юрэвіч (нар. 1957) — трэнер-кансультант

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі СезонЛігаГалыАчкіКубакЗаўвагі 1996 Трэцяя — Б (Д3) 3 26 17 4 5 63–24 55 1997 Трэцяя — А (Д3) 4 26 14 5 7 56–38 47 Змена назваў ліг 1998 Другая — А (Д3) 1 26 18 2 6 67–27 56 1/8 фіналу Выхад у Першую лігу 1999 Першая (Д2) 12 30 8 9 13 38–57 33 2000 Першая (Д2) 4 30 15 7 8 47–35 52 1/16 фіналу 2001 Першая (Д2) 2 28 19 5 4 74–21 62 1/16 фіналу Выхад у Вышэйшую лігу 2002 Вышэйшая (Д1) 12 26 4 6 16 28–48 18 1/8 фіналу 2003 Вышэйшая (Д1) 12 30 7 4 19 23–64 25 1/16 фіналу 2004 Вышэйшая (Д1) 13 30 7 8 15 31–56 29 1/16 фіналу 2005 Вышэйшая (Д1) 13 26 3 5 18 24–60 14 Паўфінал Вылет у Першую лігу 2006 Першая (Д2) 12 26 5 10 11 32–39 25 1/16 фіналу 2007 Першая (Д2) 14 26 2 4 20 17–58 10 1/16 фіналу Вылет у Другую лігу 2008 Другая (Д3) 4 30 15 8 7 59–28 53 1/16 фіналу 2009 Другая (Д3) 7 26 11 6 9 40–34 39 1/16 фіналу 2010 Другая (Д3) 5 34 15 10 9 76–47 55 1/32 фіналу 2011 Другая (Д3) 8 30 12 6 12 40–32 42 1/32 фіналу 2012 Другая (Д3) 7 36 18 4 14 54–41 58 1/16 фіналу 2013 Другая (Д3) 3 24 14 7 3 45–16 49 1/16 фіналу Атрыманне месца ў Першай лізе 2014 Першая (Д2) 9 30 12 4 14 50–48 40 1/8 фіналу 2015 Першая (Д2) 10 30 10 10 10 47–47 40 1/32 фіналу 2016 Першая (Д2) 10 26 9 6 11 33–41 33 1/16 фіналу 2017 Першая (Д2) 6 30 12 8 10 39–30 44 1/32 фіналу 2018 Першая (Д2) 2 28 21 4 3 69–23 67 1/16 фіналу Выхад у Вышэйшую лігу 2019 Вышэйшая (Д1) 12 30 8 9 13 52–66 33 1/8 фіналу 2020 Вышэйшая (Д1) 10 30 11 5 14 43–46 38 1/8 фіналу 2021 Вышэйшая (Д1) 13 30 8 9 13 35–42 33 1/8 фіналу 2022 Вышэйшая (Д1) 2 30 18 6 6 50–27 60 1/8 фіналу 2023 Вышэйшая (Д1) 14 28 7 6 15 25–42 4 1/16 фіналу Пераходныя матчы 2 0 1 1 0–1 Вылет у Першую лігу

Галоўныя трэнеры Уладзімір Пігулеўскі (з 1996) Міхаіл Мархель (2000—2001) Юрый Антановіч (2002—2003) Уладзімір Касакоўскі (2004) Сяргей Гоманаў ( у студзені — ліпені 2005) Юрый Антановіч (2005—2007) Сяргей Гоманаў (2008—2010) Юрый Антановіч (2010—2011) Анатоль Шкляр (2013—2016) Уладзімір Бяляўскі (2017 — люты 2022) Павел Раднёнак (люты 2022 — май 2023) Аляксей Мяркулаў (з мая 2023)

Заўвагі

Крыніцы

Спасылкі

Энергетык-БДУ

Катэгорыя:1996 год у Мінску