Студзяне́цкі валу́н — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння (з 1994 года). Размешчаны за 2 км ад вёскі Равы, Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. Назва ад былога хутара Студзянец.

Апісанне Ружова-шэры граніт рапаківі з крышталямі палявога шпату (авоіды 2—5 см.). Даўжыня 3,8 м, шырыня 2,4 м, вышыня 1,2 м, у абводзе 10 метраў, аб’ём 10,9 м³, маса 29 тон. Прынесены ледавіком каля 150 тысяч гадоў таму з паўднёвага захаду цяперашняй Фінляндыі. Валун прасападобнай формы.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Памятники природы республиканского и местного значения // Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Памятники природы республиканского значения Гродненской области на 31.12.2013 г. // Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Валуны Беларусі Катэгорыя:Геалогія Ашмянскага раёна Катэгорыя:Геалагічныя помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Гродзенскай вобласці Катэгорыя:Равы (Ашмянскі раён)