thumb|250px|З аркестрам рэпетуе Ханс Росбаўд, 12 лютага 1954 г. Сімфанічны аркестр Кёльнскага радыё, або Сімфанічны аркестр Заходнегарманскага радыё (, ) — нямецкі сімфанічны аркестр, які размяшчаецца ў Кёльне. Заснаваны ў 1927 г., пасля Другой Сусветнай вайны адноўлены ў 1947 г.
Найбольшай вядомасцю карыстаецца праца аркестра з музыкай XX стагоддзя. Аркестр Кёльнскага радыё — адзін з самых значных інтэрпрэтатараў музыкі Лучана Берыа і Карлхайнца Штокхаўзена. Заслугоўваюць увагі таксама запісы ўсіх сімфоній Шастаковіча, ажыццёўленыя пад кіраўніцтвам Рудольфа Баршая, і опер Рыхарда Штрауса «Электра» і «Дафна».
Галоўныя дырыжоры Жан Мейлан (1947—1948) Любамір Раманскі (1948—1949) толькі запрошаныя дырыжоры (асабліва часта Іозеф Кайльберт) Крыстаф фон Дананьі (1964—1969) Здэнек Мацал (1970—1974) Хіросі Вакасугі (1977—1983) Гары Берціні (1983—1991) Ханс Вонк (1990—1997) Сямён Бычкоў (1997—2010) Юка-Пекк Сарастэ (2010—2019) Крысціян Мэчэлару (2019—2025) Мары Жако (з 2025)
Спасылкі Афіцыйны сайт
Кёльнскага Катэгорыя:Кёльн Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1947 годзе Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1927 годзе