Да́рава (, ) — аграгарадок у Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Конькаўскага сельсавета.
Гісторыя Вядома, што навагарадскі намеснік Петраш Манцігірдавіч, які займаў гэту пасаду з 1430 па 1434 даў грошы на пабудову першага драўлянага касцёла ў Дарава. Храм збудавалі ў 1440 на высокім беразе па-над Шчарай, дзе знаходзіцца сучасны касцёл.
У Дарава на старых могілках насупраць касцёла пахаваны вядомы польска-беларускі асветнік, філосаф, пісьменнік Фларыян Бохвіц. Магіла разрабаваная пасля 1945-га. Помнік з надпісам Twoj przyklad niech nam pokazuje drogi prawdy не знойдзены. У 2003 годзе магіла знішчана і ў той самы год на ёй з’явіліся новыя пахаванні. Побач знаходзяцца магілы іншых Бохвіцаў.
Каля вёскі пад час Першай сусветнай вайны 1915—1918 размяшчалася лінія фронту. У 1916 годзе адбывалася Скробава-Гарадзішчанская аперацыя. Большасць будынкаў і касцёл былі знішчаны.
Новы пробашч Станіслаў Шаплевіч узяўся за адбудову храму. У 1933—1938 бетонныя нямецкія бліндажы побач з вёскаю былі разабраны мясцовымі жыхарамі на пабудову касцёла. Праект храму распрацаваў інжынер з Баранавіч Браніслаў Іванчык.
Пасля Другой сусветнай вайны касцёл зачынены савецкімі ўладамі. У ім размяшчаўся склад.
У 1940—1954 гадах цэнтр Дараўскага сельсавета.
Культура
Мастацкія практыкі саломапляцення Брэсцкай вобласці — .
Славутасці thumb|злева|Сучасная Свята-Троіцкая царква
thumb|Прыдарожная капліца-крыж Прыдарожная капліца-крыж — збудавана ў 1933 з бетонных блокаў, што здабываліся пры разборы нямецкіх бункераў Першай сусветнай вайны на пабудову касцёлу. Ніжэй надпісу Bog z nami знаходзілася невядомая табліца знішчаная пасля 1939. Касцёл Унебаўзяцця Найсв. Дзевы Марыі Свята-Троіцкая царква (2008-2012). Пахаванні роду Бохвіцаў на могілках.
Страчаная спадчына Свята-Мікалаеўская царква. Царква Св. Тройцы. Касцёл Найсв. Дзевы Марыі.
Крыніцы
Спасылкі
в. Дарава на Radzima.org
Здзіслаў Сіцька Касцел — над Шчарай / Здзіслаў Сіцька // Дыялог. — 2001. — (№ 1). — С. 20-22.
Катэгорыя:Конькаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ляхавіцкага раёна
Катэгорыя:Кеневічы