Страла́-змяя́ (Psammophis lineolatus) — ядавітая змяя з роду сямейства .

Пашырана ў Цэнтральнай і Заходняй Азіі. Жыве ў пустынях і паўпустынях, трапляецца ў гарах на вышыні да 1500 м. У паўднёвых частках арэалу ўпадае ў летнюю спячку. У момант небяспекі можа здзяйсняць скачкі да 30—40 см у вышыню.

Цела тонкае. Даўжыня да 90 см. На спінным баку 4 падоўжныя цёмныя палосы на аліўкава-шэрым фоне, абмежаваныя чорным. Палосы пачынаюцца на шчытках галавы. Брушны бок белы, аднакаляровы, часам з шараватымі, карычняватымі або аліўкава-шэрымі плямамі, якія ў некаторых выпадках зліваюцца ў суцэльную палоску. Луска гладкая. Ядавітыя зубы знаходзяцца на задняй частцы верхняй сківіцы. Рухаецца змяя імкліва. Харчуецца галоўным чынам яшчаркамі, буйнымі насякомымі. Адкладвае 2—6 яек у чэрвені—ліпені. Дзіцяняты з’яўляюцца ў канцы ліпеня — жніўні.

Укус стралы-змяі для чалавека бяспечны, бо яна не можа выкарыстоўваць глыбока размешчаныя ў пашчы атрутныя зубы.

Крыніцы

Літаратура

Venchi, Alberto and Roberto Sindaco 2006. Annotated checklist of the reptiles of the Mediterranean countries, with keys to species identification. Part 2 -Snakes (Reptilia, Serpentes). Annali del Museo Civico di Storia Naturale «G. Doria», Genova, XCVIII: 259—364. Baig, KJ, Masroor, R., and Arshad, M. 2008. Biodiversity and ecology of the herpetofauna of Cholistan Desert, Pakistan. Russian Journal of Herpetology 15 (3): 193—205.

Спасылкі Стрела-змея — Psammophis lineolatus (Brandt, 1838) (= Taphrometopon lineolatum Brandt, 1838) // Экологический центр «Экосистема»™, А. С. Боголюбов Стрела-змея // Сайт нацыянальнага парка «Алтын — Эмель» (Казахстан)

Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1836 годзе Катэгорыя:Паўзуны Азіі Катэгорыя:Вужовыя