Страбо́н (; каля 64/63 да н.э. — каля 23/24 н.э.) — грэчаскі гісторык і географ.
Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Амасья (у сучаснай Турцыі). Атрымаў філасофскую адукацыю. Падарожнічаў па Грэцыі, Малой Азіі, Італіі, Егіпце.
Навуковая дзейнасць
Аўтар «Гістарычных запісак» (не захаваліся), створаных як працяг «Гісторыі» Палібія (апісаны падзеі 146—31 да н.э.), і «Геаграфіі», у якой абагульніў і супаставіў усе вядомыя на яго час звесткі па геаграфіі. 1-я і 2-я кнігі «Геаграфіі» прысвечаны матэматычнай геаграфіі, 3—10-я — Еўропе, 11—16-я — Азіі, 17-я — Афрыцы. Лічыў Гамера аўтарытэтам у галіне геаграфіі. Выкарыстоўваў лакальныя гістарычныя і геаграфічныя працы, асабліва звесткі гісторыкаў Мітрыдатавых войнаў.
У працах Страбон багаты факталагічны матэрыял па гісторыі, геаграфіі, этнаграфіі антычнага свету.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Астраномы Старажытнай Грэцыі Катэгорыя:Гісторыкі Старажытнай Грэцыі Катэгорыя:Географы I стагоддзя Катэгорыя:Географы Старажытнай Грэцыі Катэгорыя:Постаці Рымскай Грэцыі Катэгорыя:Гісторыкі I стагоддзя