Гарадо́к (, ) — аграгарадок у Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Бярэзіна. З’яўляецца цэнтрам Гарадоцкага сельсавета. Насельніцтва 480 чал. (2006).

Гісторыя Першы пісьмовы ўспамін пра Гарадок датуецца 1646 годам. Мясцовасць уваходзіла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства і знаходзілася ва ўладанні ГалімскіхGródek (2) // S. 817..

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Гарадок апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Вілейскім павеце Віленскай губерні. У XIX ст. мястэчкам валодалі Тышкевічы. У пачатку XX ст. тут існавалі валасная ўправа, 2 праваслаўныя царквы, 2 сінагогі, бровар, 22 крамы, 3 карчмы, заезны двор, народнае вучылішча, млынДык не даставайся ты нікому!.. // «Наша Ніва», 25 кастрычніка 2006..

thumb|злева|Касцёл, каля 1930 Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Гарадок апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Маладзечанскага павета Віленскага ваяводства.

У 1939 годзе Гарадок увайшоў у БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 г. стаў цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі.

Як згадвае мясцовы краязнаўца Аляксей Жахавец, Гарадок быў збольшага яўрэйскім мястэчкам. Да вайны ў Гарадку, згодна перапісу, жыло 1095 яўрэяў. Пасля вайны засталося дзве сям'і: Гіршы Бермана і Янкеля Авербуха. Яны выжылі «дзякуючы» таму, што да вайны былі сасланыя ў сталінскія лагеры, і вярнуліся ў Гарадок толькі пасля вайны. У мястэчку існавала гета з сакавіка па ліпень 1942 года. Пры ліквідацыі гета частку працаздольных яўрэяў адправілі ў лагер у Краснае, астатніх знішчылі. Большасць яўрэяў на машынах вывезлі за вёску, дзе расстралялі, а пасля спалілі. Тых яўрэяў, што адмаўляліся або не маглі самастойна пакінуць гета, забівалі проста ў вёсцыnashaniva.by.

У 1973 годзе да Гарадка далучана вёска ДоўцавічыРашэнні выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 лістапада 1973 г., 18 студзеня, 14 і 28 лютага 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 10 (1420)..

Насельніцтва 1901 год — 2,5 тыс. чал. 1921 год — 1420 чал.Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część II. Ziemia Wileńska. Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923. 2006 год — 480 чал. 2009 год — 395 чал.

Славутасці Гістарычная забудова (XIX — пач. ХХ ст.; фрагменты) Замчышча (XI—XVII стст.) Вадзяны млын (XIX ст.) Могілкі яўрэйскія Сінагога (XIX ст.) Свята-Троіцкая царква (1884)

Страчаная спадчына Касцёл Святога Яна Хрысціцеля (1930)

Галерэя

Літаратура Gródek (2) // S. 817—818.

Спасылкі Вандроўка ў Гарадок

Катэгорыя:Гарадоцкі сельсавет (Маладзечанскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Маладзечанскага раёна

Катэгорыя:Мястэчкі Менскага ваяводства