Амурская вобласць () — суб’ект Расійскай Федэрацыі, размешчаны на Далёкім Усходзе ў басейнах рэк Амур і Зея. Утворана 22 кастрычніка 1932 года. Вобласць мяжуе з Якуціяй на поўначы, Хабараўскім краем на ўсходзе, Кітаем на поўдні і Забайкальскім краем на захадзе.

Насельніцтва 887,6 тыс. чал. (2005). Шчыльнасць насельніцтва: 2,4 чал./км², удзельная вага гарадскога насельніцтва: 66,0 % (2005). Па нацыянальнай прыналежнасці 92,02 % рускія, 3,49 % украінцы, 0,87 % беларусы.

Падзяляецца на 20 раёнаў. Адміністрацыйны цэнтр вобласці — горад Благавешчанск — самы стары населены пункт Далёкага Усходу (заснаваны ў 1856 годзе). На тэрыторыі вобласці знаходзіцца Хінганскі запаведнік.

Губернатары 1991—1993 — Альберт Крыўчанка 1993 — Аляксандр Сурат 1993—1994 — Уладзімір Паляванаў 1994—1996 — Уладзімір Дзячэнка 1996—1997 — Юрый Ляшко 1997—2001 — Анатоль Беланогаў 2001—2007 — Леанід Караткоў 2007—2008 — Мікалай Колесаў 2008—2015 — Алег Кажамяка 2015—2018 — Аляксандр Казлоў з 2018 — Васіль Арлоў

Вядомыя асобы Мікалай Дзмітрыевіч Вяснін — Герой Савецкага Саюза. Пётр Аляксандравіч Сыцко (1921—1990) — вучоны ў галіне транспартных сістэм, тэорыі і практыкі арганізацыі перавозачнага працэсу, эксплуатацыі чыгуначных сістэм. Кандыдат тэхнічных навук (1966), прафесар (1972).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Урад Амурскай вобласці Заканадаўчы Сход Амурскай вобласці