Язэ́п Міха́йлавіч Го́рыд (27 ліпеня 1896, Адэса — 1 верасня 1939) — беларускі мастак, дзейнічаў за часамі Заходняй Беларусі. Займаўся прыкладной і станковай графікай, станковым і манументальным жывапісам.

Біяграфія

Маладыя гады

Нарадзіўся ў Адэсе. Маці Браніслава Янкоўская. У Марыупалі скончыў школу. Пайшоў на фронт Першай сусветнай вольнапісаным. На Кубані далучыўся да польскага войска Люцыяна Жалігоўскага, у складзе якой — праз Бесарабію і Галіцыю — тройчы паранены стралец Язэп дайшоў у 1921 годзе да ВільніПілігрымка мастака Язэпа Горыда Сяргей Гваздзёў Новы Час 02-04-2010.

У 1923—1928 навучаўся на мастацкім факультэце Віленскага ўніверсітэта ў Фердынанда Рушчыца і Людаміра Сляндзінскага.

Праца над беларускамоўнымі выданнямі

У 1925 годзе ён аздобіў выданне фалькларыста і музыказнаўцы Антона Грыневіча «Беларускі дзіцячы спеўнік». У снежні 1926 распрацаваў лагатып газеты Беларускай сялянска-работніцкай грамады «Narodny zwon». Да 1928 года вядучы мастак сатырычнага часопіса «Маланка», афармляў кнігі Максіма Багдановіча «Вянок» (2-е выданне), Міхася Васілька «Шум баравы», Максіма Танка «Журавінавы цвет», Рыгора Шырмы «Беларускія народныя песні», Яна Станкевіча «Беларускія (крывіцкія) казкі», заходнебеларускія падручнікі.

Сымон Рак-Міхайлоўскі замовіў партрэты Якуба Коласа і Янкі Купалы. У мінскім музеі Купалы захоўваецца графічны адбітак партрэта песняра аўтарства Ніны Сасноўскай і Язэпа Горыда. Сасноўская зрабіла алоўкавы малюнак, а Горыд перавёў яго на літаграфскі камень.

У чэрвені 1928 года Горыда «адмыслова запрасілі» паўдзельнічаць у выстаўцы, што павінна адбыцца ў памяшканні рэстарана Урублеўскіх (на рагу Міцкевіча і Арэшкоўскага), на якую даслаў свае тры працы і вядомы мастак Людамір Сляндзінскі.

Апошнія гады

Паціху адыходзіць ад малааплочваемай працы над беларускімі выданнямі. Атрымлівае памяшканне пад часовую майстэрню ў бернардзінскіх мурах, дзе выконвае першы манументальны заказ, якія палепшыў яго матэрыяльны стан. У 1929 годзе ўдзельнічае ў дзвюх выстаўках: у Вільні і Познані са сваімі станковымі творамі.

У 1929 годзе ў Вільні ілюстраваў працу «Chronologia dziejów nowożytnych» (1492—1929) Ёзэфа Раманоўскага.‏

З 1928 года навучаўся ў Парыжы, дзе рабіў свае выстаўкі ў 1925, 1928, 1930 гадах. У 1930 годзе пасля сваёй выстаўкі ў Галерэі Зак вяртаецца ў Вільню. Быў членам Віленскага таварыства мастакоў-пластыкаў () У 1931 годзе апрацаваў каталог «Malarstwo, rysunek, grafika».

Па вяртанні робіцца папулярным мастаком, мае шмат заказаў. Удзельнічаў у распачатай 14 чэрвеня 1931 года выстаўцы, прымеркаванай да заснавання музея сучаснага мастацтва. Прэзентаваў свае працы на І Выстаўцы твораў віленскіх мастакоў у Друскеніках. Ад пачатку 1932 года, тры гады запар, яго выстаўкі выклікалі рэзананс у Варшаве. Год працаваў над заказам па выкананні вітража і фрэсак у прэзентацыйнай зале віленскага гарнізоннага казіно, у якой прадставіў сімвалічныя сцэны вызвалення і адраджэння Польшчы.

У кастрычніку 1932 года зладзіў персанальную выстаўку з 50 твораў. Тады ж, у 1930-я гады, зрабіў сграфіта на адміністрацыйным будынку на вуліцы Дамініканскай. У агульную, трохколерную кампазіцыю раслінна-дэкаратыўнага арнамента, побач з нябесным апекуном Вільні, размясціў Скарынаўскі відарыс, што захаваўся да сёння. У 1938 годзе намаляваў фрэскі ў Прамыслова-гандлёвым доме ў Вільні.

Паводле некаторых звестак, загінуў у часе бамбардзіроўкі Варшавы 1 верасня 1939 годаВяртанне-6, Мінск, 1999 Беларускі фонд культуры с.102. Паводле іншых звестак загінуў пад ВільняйКаталог аўкцыёну ці Дземблінам.

Творчасць

Працаваў у галіне палітычнай і бытавой карыкатуры, сатырычнага малюнка, у кніжнай графіцы. Аб’ектам палітычна завостраных карыкатур Горыда былі прадстаўнікі буржуазіі Польшчы: міністры, клерыкальныя дзеячы, прадстаўнікі рэжыму Пілсудскага, журналісты і іншыя.

Працы

Вільня Дагэтуль захаваўся аб’ёмны роспіс у беларускім стылі, з выкарыстаннем малюнкаў з гравюр Скарыны каляровымі тынкоўкамі (сграфіта) будынку на вул. Дамініканскай.

Літоўскі мастацкі музейВяртанне-6, Мінск, 1999 Беларускі фонд культуры с.109-100 Партрэт скульптара Рафала Яхімовіча, 1929, год набыцця 1956 Вільня, Лукішкі, пляц узімку 1932, год набыцця 1958 Віленская бажніца Св. Яна з усходняга боку і дамы на вуліцы Св. Міхаіла (без года)

Нацыянальны музей у Варшаве Нёман з рыбакамі на беразе Узгорак

Іншае У цэнтральным дзяржаўным архіве Літвы захоўваюцца яго заліковая кніжка, фота, даведкі ўніверсітэта.

Крыніцы

Літаратура Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 5. — Мінск, 1997. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3. — Мінск, 1996. Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 3. — Минск, 2006.

Спасылкі

Фотаздымак Горыда Польскі нацыянальны лічбавы Архіў Фотаздымак Горыда каля віража з Пагоняй, выкананай для афіцэрскага казіно, 1936, Польскі нацыянальны лічбавы Архіў Праект вітража, выкананага для афіцэрскага казіно, 1936, Польскі нацыянальны лічбавы Архіў Праект вітража, выкананага для афіцэрскага казіно, 1936, Польскі нацыянальны лічбавы Архіў Карціна «Экспар каней», 1930—1939, Польскі нацыянальны лічбавы Архіў Карціна «Гута», 1938, Польскі нацыянальны лічбавы Архіў Карціна «Льнярства», 1930—1939, Польскі нацыянальны лічбавы Архіў Фрэска ў прамыслова-гандлёвым доме ў Вільні, 1938, Польскі нацыянальны лічбавы Архіў Фрагмент плафона ў Вялікай залі гарнізоннага казіно ў Вільні, май 1935, Польскі нацыянальны лічбавы Архіў

Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя) Катэгорыя:Удзельнікі польска-савецкай вайны Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта Катэгорыя:Ахвяры бамбардзіровак Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Графікі паводле алфавіта Катэгорыя:Графікі Беларусі Катэгорыя:Мастакі-ілюстратары Беларусі Катэгорыя:Мастакі-карыкатурысты Беларусі Катэгорыя:Мастакі-партрэтысты Беларусі