thumb|Багдан Сямёнавіч Сапега (гравюра Юліяна Шубелера, 1872 з партрэта XVI ст.) Багдан Сямёнавіч Сапега (да 1450 — пасля 1512) — пісар гаспадарскі (1471—1488), акольнічы смаленскі (?), намеснік і дзяржаўца мцэнскі і любуцкі (1494—1500), намеснік высокадворскі (1503—1512), выконваў дыпламатычную службу.

Біяграфія

Старэйшы сын Сямёна Сапегі, заснавальнік чарэйска-ружанскай лініі Сапегаў.

Праз шлюб у 1475 годзе з княжной Фядорай з Бабіч-Друцкіх-Сакалінскіх атрымаў маёнткі Чарэю, Белую, Тухачова, Лемніцу, Сар’ю, Грэзань, а таксама права апекі над Чарэйскім манастыром з вёскай Клубынічы. Шлюб паспрыяў кар’еры, бо жонка па маці была ў сваяцтве з Альгердавічамі, а цешча — княгіня Марыя Друцкая-Сакалінская з Чарэйскіх, была пляменніцай ўплывовага смаленскага епіскапа МісаілаСемянчук Г. М. Чарлёна — двор Сапегаў над Нёманам у XVI—XVII стст. // Магнацкі двор і сацыяльнае ўзаемадзеянне (XV—XVIII стст.) : зборнік навуковых прац / Установа "Музей «Замкавы комплекс „Мір“»"; пад рэд. А. М. Янушкевіча. — Мінск : Медысонт, 2014 .- С. 372—394. — С. 375.. Добра ўплывала на кар’еру Багдана дзейнасць роднага брата Івашкі (заснавальніка кодэньскай лініі Сапегаў), канцлера вялікай княгіні Алены Іванаўны, маршалка гаспадарскага, ваяводы віцебскага і падляшскага.

Таксама Багдан Сямёнавіч купіў шмат маёнткаў за ўласныя грошы, па абмене з братам Івашкам атрымаў Ельню — склаўшы гэтымі набыткамі ядро сапегаўскіх латыфундый. На дыпламатычнай службе быў у складзе пасольстваў у Маскву (1504, 1507), дзе ў 1507 годзе яго затрымалі і зняволілі (1507—1508) як закладніка за сям’ю Міхаіла Глінскага.

Сям’я У шлюбе з княжной Фядорай Друцкай-Сакалінскай меў трох сыноў — Івана, Януша і Фёдара; і двух дачок — Багдану і Ганну.

Літаратура

Сапегі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі, т. 6. — Мн., 2001, С. 222—228. Насевіч В. У складзе Вялікага княства Літоўскага // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Крупскага р-на. — Мн., 1999. С. 70-73.

Багдан Сямёнавіч Катэгорыя:Пісары гаспадарскія Катэгорыя:Нарадзіліся ў XV стагоддзі Катэгорыя:Памерлі ў XVI стагоддзі