Рагачо́ў () — горад раённага падпарадкавання ў Гомельскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Рагачоўскага раёна. За 121 км на поўнач ад Гомеля. Чыгуначная станцыя на лініі Магілёў — Жлобін. Аўтадарогі на Бабруйск, Магілёў, Слаўгарад, Жлобін. Прыстань на рацэ Дняпро.

Гісторыя

Старажытнасць Умацаваны цэнтр старажытнага Рагачова — Замкавая гара — размешчаны на месцы гарадзішча мілаградскай і штрыхаванай керамікі культур. Гарадзішча займала край мыса каля сутокаў Друці з Дняпром. Пляцоука блізкая да трохвугольнай, ад карэннага берага аддзялялася лугападобным ровам. 3 трох бакоў была ахавана высокімі стромкімі схіламі, а з боку поля — ровам. Штучныя ўмацаванні не захаваліся, уезд размяшчаўся з паўднёвага боку. Знойдзены прылады працы (нажы, сярпы, разцы, сякеры і інш.), прадметы побыту (фрагменты замкоў і ключы, шылы, крэсівы, пісала і інш.), зброя і рыштунак конніка (наканечнікі стрэл, фрагменты шпор, дэталі цугляў), ювелірныя вырабы (шпількі, пярсцёнкі, паясныя спражкі), касцяныя вырабы (арнаментаваныя накладкі, абломак шахматнай фігуры), а таксама рыбалоўныя кручкі, фрагменты ганчарнага посуду. Старажытнае насельніцтва Рагачова займалася земляробствам, жывёлагадоўляй, рыбалоўствам, паляваннем, былі развіты апрацоўка жалеза, каляровых металаў, косці, дрэва і інш., існавалі гандлёвыя сувязі з Кіевам і Валынню. На думку П. Ф. Лысенкі, паселішча на Замкавай гары ўзнікла ў XI ст. Найбольш верагодна, што горад вырас з феадальнага замка.

Перыяд Кіеўскай Русі Упершыню ўпамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1142 г. пры апісанні раздачы кіеўскім князем Усеваладам Ольгавічам сваім братам гарадоў Тураўскай і Уладзімірскай зямель. Уваходзіў, верагодна, у Тураўскае княства. Другі раз згадваецца ў летапісе пад 1188 г. пры апісанні аблогі Святаславам Усеваладавічам горада Друцка.

У складзе Вялікага Княства Літоўскага Звесткі Мацея Стрыйкоўскага і позніх беларуска-літоўскіх летапісаў пра ўладанне Рагачовам ў XIII ст. міфічным літоўскім князем Даўмонтам легендарныя і неверагодныя.

У XIV—XVIII стст. цэнтр Рагачоўскай воласці Вялікага Княства Літоўскага, кіраваўся намеснікамі або старостамі.

У 1509 годзе пінскі князь Фёдар Іванавіч Яраславіч і яго жонка Алена завяшчалі Рагачоў у ліку іншых гарадоў вялікаму князю літоўскаму Жыгімонту Старому. У 1548 годзе ў Рагачове вядома царква св. Кузьмы і Дзям’яна. У XVI ст. на месцы старажытнага дзядзінца пабудаваны Рагачоўскі замак з Рагачоўскім палацам, які меў стратэгічнае значэнне і ў XVII ст. ўваходзіў у сістэму абароны на Дняпры, спалены ў 1654 годзе, канчаткова знішчаны ў 1780 годзе.

У 1566 годзе згадваецца царква святых Кузьмы і Дзям’янаНГАБ, ф. 1783, воп. 1, спр. 6, с. 483. Пад час вайны Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ 1534—1537 гадоў і вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1657 гадоў горад некалькі разоў захоплівалі маскоўскія войскі, значна пацярпеў ад ваенных дзеянняў. У канцы XVI ст. ў ваколіцах Рагачова дзейнічалі казацка-сялянскія атрады Севярына Налівайкі і Дубіны.

У складзе Расійскай імперыі Пасля першага падзелу Рэчы Паспалитай 1772 г. у складзе Расійскай імперыі, цэнтр Рагачоўскага павета Рагачоўскай правінцыі. У 1777—1796 гг. і з 1802 г. у Магілёўскай, у 1796—1802 гг. у Беларускай губернях. 16 жніўня 1781 г. атрымаў герб (у залатым полі чорны барановы рог). Падчас паўстання 1863—1864 гадоў у Рагачоўскім павеце Рагачоў стаў месцам утрымання і пакарання ўдзельнікаў паўстанцкага руху. Гарадская турма і тры прыватныя дамы выкарыстоўваліся для ўтрымання арыштаваных па палітычных справах. у Рагачове паводле прысуду ваенна-палявога суда быў расстраляны камандзір мясцовага паўстанцкага атрада Тамаш Грыневіч. У 1880 г. — 560 дамоў, 2 цагельні, канатны, піваварны, мылаварны і 2 гарбарныя заводы. У 1900 г. працавала 36, у 1913 г. — 50 фабрык и заводащ. У 1902 г. праз Рагачоў пракладзена чыгунка Магілёў — Жлобін. Падчас рэвалюцыя 1905—1907 гг. У горадзе прайшлі забастоўкі працоўных. У 1906 г. адкрыта Рагачоўскае рэальнае вучылішча, пазней Рагачоўская настаўніцкая семінарыя.

Перыяд рэвалюцый і Грамадзянскай вайны Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. створаны Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. 31 мая 1917 г. у горадзе аформілася бальшавіцкая арганізацыя, у лістападзе 1917 г. створаны атрад Чырвонай гвардыі і Ваенна-рэвалюцыйны камітэт. З 13 да 30 студзеня 1918 г. горад быў заняты 1-м польскім корпусам на чале з Ю. Р. Доўбар-Мусніцкім. З лютага да 22 лістапада 1918 г. горад быў акупаваны войскамі кайзераўскай Германіі. 25 сакавіка 1918 года абвешчана аб прыналежнасці тэрыторыі да Беларускай Народнай Рэспублікі. Дзейнічала Рагачоўскае камуністычнае падполле.

У складзе савецкай дзяржавы З 1 студзеня 1919 г. згодна з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі горад увайшоў у склад Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусі, аднак 16 студзеня ЦК РКП(б) пастанавіў уключыць яго ў састаў Расійскай Савецкай Федэратыўнай Сацыялістычнай Рэспублікі. З мая 1919 г. у Гомельскай губерні РСФСР, з 1924 г. у БССР, цэнтр Рагачоўскага раёна Бабруйскай акругі (да 1930 г.), з 1938 г. — Гомельскай вобласці. У 1936—1941 гг. і з 1944 г. дзейнічаў настаўніцкі інстытут. 2 ліпеня 1941 г. акупіраваны нямецкімі войскамі, 13 ліпеня 1941 г. вызвалены Чырвонай Арміяй у ходзе Рагачоўска-Жлобінскай аперацыі 1941 г. З 14 жніўня 1941 да 24 лютага 1944 гг. зноў акупіраваны. За ўвесь час акупацыі ў горадзе і раёне загублена 6,3 тыс. чал. Дзейнічала Рагачоўскае патрыятычнае падполле. Вызвалены ў ходзе Рагачоўска-Жлобінскай аперацыі 1944 г. войскамі 1-й і 50-й арміі 1-га Беларускага фронту. 13 вайсковым часцям і злучэнням нададзены ганаровыя найменні «Рагачоўскіх». У 1971 г. знойдзены Рагачоўскі манетны скарб. З 27 лютага 1978 г. горад абласнога падпарадкаванняУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР № 1818—IX ад 27 лютага 1978 г. Аб аднясенні горада раённага падпарадкавання Рагачова Гомельскай вобласці да катэгорыі гарадоў абласнога падпарадкавання // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 7 (1561).. У 1988 годзе ў склад горада ўключана вёска Задруцце Лучынскага сельсаветаРашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 сакавіка і 28 красавіка 1988 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 16 (1930)..

Сучаснасць 1 снежня 1998 года Рагачоўскі раён і горад Рагачоў аб'яднаны ў адну адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку — Рагачоўскі раён з адміністрацыйным цэнтрам горад Рагачоў.

Насельніцтва

XIX стагоддзе: 1880 год — 4,5 тыс. чал.; 1897 год — 9 038 чал. XX стагоддзе: 1939 год — 15,2 тыс. чал.; 1959 год — 10,2 тыс. чал.; 1970 год — 16 тыс. чал. XXI стагоддзе: 2006 год — 34,1 тыс. чал.; 2009 год — 33,6 тыс. чал.; 2016 год — 34 937 чал.; 2017 год — 34 825 чал.; 2026 год — 31 323 чал.

Эканоміка Прадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. Гасцініца «Днепр».

Дзейнічае найбуйнейшае прадпрыемства па вытворчасці згушчанага малака і іншых відаў малочных кансерваў у Беларусі — Рагачоўскі малочнакансервавы камбінат.

Культура

Рагачоўскі музей народнай славы.

Нематэрыяльная спадчына

Мастацкія практыкі саломапляцення Гомельскай вобласці — .

Славутасці

Жылыя дамы (XIX — пач. XX ст.). Гарадзішча старажытнага Рагачова (1-е тысячагоддзе да н.э. — пачатак 2-га тысячагоддзя н.э.), на паўднёвай ускраіне горада, урочышча Замкавая Гара — . Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку (1-е тысячагоддзе да н.э.- 1-е тысячагоддзе н.э.), на паўднёва-ўсходняй ускраіне горада — . Касцёл (1912), вул. Валадарскага — . Свята-Аляксандра-Неўская царква (1989) Дом купца Беленькага (канец ХІХ стагоддзя), вул. Леніна, 34 — . Дом, дзе жыў Уладзімір Караткевіч (1914), вул. Караткевіча, 59. Будынак былой земскай управы (1914—1916 гады), вул. Уладзіміра Леніна, 64 (інв. № 322/С-22407) — . Будынак былога рэальнага вучылішча (1903—1907), вул. Цымермана, 36 — . Тры капліцы на старых могілках (канец ХІХ — пачатак XX стагоддзя) — . Курганная група (X—XIII стагоддзі), на ўсходнім беразе воз. Камарын — . Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча (X—XIII стагоддзі), за 3 км ад горада, каля шашы Рагачоў — Доўск — . Брацкая магіла (1944), на могілках — . Брацкая магіла (1941—1944), вул. Леніна, у Піянерскім парку — . Памятны знак Тамашу Грыневічу, камандзіру паўстанцкага атрада ў Рагачоўскім павеце. Усталяваны 30 жніўня 2016 года на старых гарадскіх могілках на месцы меркаванага пахавання паўстанца.

Узнагароды 19 красавіка 2010 года горад узнагароджаны вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны».

Вядомыя асобы

Анатоль Яўгенавіч Андрэеў — міністр аўтамабільнага транспарту Беларускай ССР. Віктар Лявонцьевіч Більдзюкевіч — дзяржаўны дзеяч БССР. Самуіл Залманавіч Галкін — паэт і драматург. Леанід Бенецыянавіч Гельфанд (нар. 1936) — беларускі архітэктар. Аляксандр Ільіч Гінцбург — беларускі кінарэжысёр. Якаў Абрамавіч Гольбін (нар. 1925) — вучоны-эканамістГольбин Яков Абрамович // ekonomika.by . Уладзімір Міхайлавіч Говар-Бандарэнка — беларускі акцёр. Васіль Барысавіч Далгалёў — беларускі дзяржаўны дзеяч. Іосіф Абрамовіч Збароўскі (нар. 1936) — беларускі архітэктар. Віталь Міхайлавіч Калеснікаў (1922—1964) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944) — С. 463.. Настасся Фёдараўна Кудасава — беларуская паэтэса. Берта Ізраілеўна Кузняцова — беларускі савецкі мастак. Уладзімір Мехаў — беларускі празаік. Ёсеф Розэн Аляксандр Васільевіч Сукала — беларускі вучоны ў галіне педыятрыі. Людміла Аляксандраўна Шагалава — савецкая актрыса. Антаніна Аляксееўна Мельнікава (нар. 1958) — беларуская байдарачніца.

Заўвагі

Літаратура

Спасылкі

ХРАНАЛОГІЯ РАГАЧОЎСКАГА КРАЮ Ў ЧАСЫ ВКЛ І РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ

Катэгорыя:Населеныя пункты на Дняпры