«Спадчына» — чацвёрты зборнік вершаў Янкі Купалы, упершыню выдадзены ў 1922 годзе ў Мінску ў Беларускім кааператыўна-выдавецікм таварыстве «Адраджэнне». Першы паэтычны зборнік Янкі Купалы савецкага часу на беларускай мове. Тыраж зборніку склаў 4 тысячы асобнікаў. Рукапіс быў падрыхтаваны Купалам яшчэ ў 1919 годзеЯнка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — Артыкул «Спадчына». — C. 572—573..
Апісанне Назву зборніку даў аднанйменны філасофска-патрыятычны верш. Зборнік утрымлівае ў сабе вершы і паэмы, напісаныя ў 1913—1919 гадах, а таксама творы жалейкаўскай пары, якія раней не былі надрукаваныя з-за цэнзурных перашкодаў.
У ідэйна-стылёвым плане ўсе творы знітаваныя агульнай канцэпцыяй — думкай пра лёс беларускага народа і чалавека на ключавым павароце гісторыі. Рамантычная абагульненасць і псіхалагічная абвостранасць успрымання жыцця надае шмат якім з твораў дзённікавы характар.
Зборнік складаецца з шасці асобных раздзелаў. Аўтарскі падзел твораў не супадае з тэматычным падзелам твораў зборніку. Галоўныя тэмы зборніку: першая сусветная вайна, жыццё вёскі, філасофскія санеты, грамадзянская публіцыстычная лірыка, інтымная лірыка, чалавек і свабода.
Адметнасць і значэнне зборніку Паэтычныя вобразы ваеннай лірыкі, створаныя ў традыцыях народнага эпасу, кранаюць трагізмам і палкім гуманістычным пратэстам супраць вайны. Паасобныя творы пабудаваныя на рытміка-лексічным прынцыпе беларускіх народных галашэнняў. Прапускаючы праз сэрца боль, пакуты ўсяго чалавецтва, паэт не трапляе ў бездань адчаю. Ён паказвае свайго лірычнага героя ў гуманістычным вымярэнні свабоды, сцверджання сілы.
Філасофскія творы Купалы з іх маштабнай метафарычнасцю, гіпербалізмам, прароцтвам выявілі страснае памкненне паэта да гармоніі чалавецтва і яго гатоўнасць да ахвярнасці ў імя гуманістычных ідэалаў. Нізка філасофскіх санетаў Купалы адзначаная пошукамі сэнсу існавання чалавека і грамадства, пачуццём адказнасці асобы за недасканаласць грамадскага жыцця.
Інтымная лірыка зборніку раскрывае асобу паэта ў складаным перапляценні сацыяльных тэм, у глыбока асабістым трагедыйным успрыманні свету. Цыкл пачынаецца своеасаблівым пралогам — светлай «паганскай» паэмай «Яна і я», а заканчваецца вершамі, у якіх у сферу інтымнага ўключана адчуванне драматызму зямнога жыцця. Інтымная лірыка Купалы адметная незвычайнай музычнай поліфаніяй.
Вядомы купалазнаўца Уладзімір Гніламёдаў заўважае:
Літаратура Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Спадчына» / Аўтар — В. І. Гапава. — C. 572—573. Юрэвіч Ул.. Янка Купала: Нарыс жыцця і творчасці. — Мн., 1983. — С. 135—143. Лойка А.. Як агонь, як вада… — Мн., 1984. — С. 230. Гапава В. І. Перачытваючы «Спадчыну» Янкі Купалы. — Мн., 1983. — 135 с.
Катэгорыя:Паэзія Янкі Купалы Катэгорыя:Паэтычныя зборнікі Янкі Купалы Катэгорыя:З’явіліся ў 1922 годзе