Ача () — невысокая гара, якая ўзвышаецца над Сеутай, іспанскім эксклавам у Паўночнай Афрыцы. Гара, якая ў антычнасці называлася Абіла, размяшчаецца на беразе Гібралтарскага праліва і па адной з версій з’яўляецца паўднёвым Геркулесавым слупом. Па іншай версіі пару Гібралтарскай скале складае гара Джэбель-Муса на тэрыторыі Марока.

Ача знаходзіцца паўвостраве Альміна, які ўразаецца ў праліў, таму вышыня мела стратэгічнае значэнне, і форт (), пабудаваны на вяршыні ў часы Візантыі, пасля падтрымліваўся і пашыраўся мараканцамі, партугальцамі і іспанцамі. У наш час належыць іспанскім ваенным. На гары таксама размешчаны кляштар Эрміта-дэ-Сан-Антоніа і помнік генералісімусу Франсіска Франка.

Спасылкі

Фатаграфіі крэпасці

Катэгорыя:Горныя вяршыні Іспаніі Катэгорыя:Сеута