Стадыён Вікторыя () — шматфункцыянальны стадыён у брытанскай заморскай тэрыторыі Гібралтар. Умяшчальнасць — 5000 месцаў для сядзення. З'яўляецца адным з двух стадыёнаў у Гібралтары.

Упершыню стадыён на гэтым месцы быў адкрыты 19 чэрвеня 1949 г., ён праіснаваў да канца 1960-х гадоў. Новы стадыён быў пабудаваны ў 1970 годзе і ўведзены ў эксплуатацыю ў 1971 годзе. У 1990 годзе натуральны газон замянілі на штучны.

Знаходзіцца на праспекце Уінстана Чэрчыля недалёка ад аэрапорта Гібралтара.

Спасылкі

Victoria Stadium , About Our Rock

Катэгорыя:Футбольныя стадыёны Катэгорыя:Спорт у Гібралтары