Э́льблёнг (; ) — горад на правах павета ў паўночнай Польшчы з насельніцтвам 122 717Główny Urząd Statystyczny. Baza Demografia. Ludność. Stan, ruch naturalny i wędrówki ludności w I kwartale 2014 r., stan na 31.03.2014. чалавек на 2014 год і адміністрацыйны цэнтр Эльблёнгскага павета. З 1999 горад быў далучаны да Вармінска-Мазурскага ваяводства. Да гэтага горад быў адміністрацыйным цэнтрам Эльблёнгскага ваяводства (1975—1998) і галоўным горадам у Гданьскім ваяводстве (1945—1975). Горад з’яўляецца портам на рацэ Эльблёнг, якая ўпадае ў Віслінскі заліў прыкладна за 10 км на поўнач, тым самым даючы гораду доступ да Балтыйскага мора праз падуладны Расіі Балтыйскі праліў.
Эльблёнг упершыню згадваецца як «Ilfing» у «Падарожжах Ахтэрэ і Вульфстана», напісаных на англа-саксонскай мове ў перыяд кіравання караля Альфрэда паводле звестак, атрыманых ад вікінгаў, якія наведалі гэтае месца.
Гісторыя Заснаваны крыжакамі ў 1237 годзе на месцы болей старажытнага цэнтра, які прынята атаясамліваць з вараскім Трусо. Насельніцтва — 126 419 тыс. жыхароў (2009).
Гістарычна прускі горад, цэнтр старажытнапрускай вобласці Памезанія, Эльблёнг стаў часткай Польшчы толькі пасля Другой сусветнай вайны. Новае польскае насельніцтва ў значнай ступені складалася з палякаў, пераселеных з Савецкага Саюза.
Насельніцтва
Эканоміка У горадзе развіты цяжкае і транспартнае машынабудаванне (вытворчасць турбін, кавальска-прэсавага, суднавага абсталявання, станкоў), дрэваапрацоўчая, швейная, харчовая прамысловасць.
Славутасці left|200px|thumb|Кафедральны сабор Св. Мікалая Помнікі гатычнай архітэктуры (XIII—XIV стст.). Сабор Святога Мікалая (XIII стагоддзе) Замак крыжаносцаў (XIII стагоддзе)
Гарады-пабрацімы Эльблёнг з’яўляецца пасябраным з:«Elbląg Official Website — Partner Towns» . (in English) © 2008 Municipal Office in Elbląg ul. Łączności 1 82-300 Elbląg.
Лер, Ніжняя Саксонія, Германія (з 23 ліпеня, 2001) Калінінград, Калінінградская вобласць, Расія (з 1994) Балтыйск, Калінінградская вобласць, Расія (з 1994) Ронебі, Швецыя (з 1991) Друскінінкай, Літва (з 1996) Ліепая, Латвія (з 1991) Навагрудак, Беларусь (з 1995) Цярнопаль, Украіна (з 1992) Камп’ень, Францыя (з 2002) Заходні Уілтшыр, Англія, Вялікабрытанія (з 31 сакавіка 2000) Какімба, Чылі (з 1995) Баацзі, Шэньсі, Кітай (since 1997) Тайнань у Тайвані (з 29 красавіка 2004) Новы Сонч, Польшча «Nowy Sącz — Partner Cities». © 2008 Urząd Miasta Nowego Sącza, Rynek 1, 33-300 Nowy Sącz. Нарва, Эстонія
Літаратура
Спасылкі
Афіцыйная старонка муніцыпалітэта