Крысціян Тэйлар (нар. 18 чэрвеня 1990) — амерыканскі лёгкаатлет, спецыялізуецца ў трайным скачку. Першых сур'ёзных поспехаў у спорце дамогся ў 2007 годзе, калі на чэмпіянаце свету сярод юнакоў выйграў залаты медаль у трайным скачку і бронзу ў скачку ў даўжыню. Будучы студэнтам Фларыдскага універсітэта ён 3 разы быў пераможцам нацыянальнай студэнцкай асацыяцыі. На чэмпіянаце свету 2011 года выйграў залаты медаль у трайным скачку з вынікам 17,96 м.

Спасылкі Даведка IAAF

Катэгорыя:Скакуны трайным ЗША Катэгорыя:Чэмпіёны свету па лёгкай атлетыцы

Катэгорыя:Асобы