Літаратурная мова, стандартная мова — форма натуральнай мовы, якой уласцівы вызначальныя рысы наддыялектнасці, поліфункцыянальнасці, нарматыўнай апрацаванасці (арфаэпічнай, арфаграфічнай, лексічнай, граматычнай), наяўнасці пісьмовай (пісьмова-кніжнай) і вуснай (вусна-гутарковай) формаў рэалізацыі, максімальнай стылёвай дыферэнцыянаванасці.

У адрозненне ад дыялектаў, моўныя нормы літаратурнай мовы характарызуюцца большай абавязковасцю і асэнсаванасцю, а таксама кадыфікаванасцю.

Гл. таксама Сучасная беларуская літаратурная мова

Літаратура

Катэгорыя:Літаратура Катэгорыя:Сацыялінгвістыка Катэгорыя:Мовазнаўства