Скочкі, Гарлянка (Sempervívum) — род кветкавых раслін сямейства .

Батанічнае апісанне

Шматгадовыя травяністыя расліны вышынёю да 40 см. Лісце мясістае, чаргаванае, ніжняе — у шчыльнай разетцы. Неквітучыя атожылкі ў выглядзе шарападобных разетак. Кветкі двухполыя, белыя, жоўтыя, ружовыя, чырвоныя ці пурпурныя ў шчыткападобна-мяцёлчатых суквеццях. Плод — лістоўка. Пасля плоданашэння расліна адмірае.

Арэал

Адрозніваецца каля 30 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Паўночна-Заходняй Афрыцы. На Беларусі сустракаюцца , якія часта выдзяляюць у род , трапляюцца па сухіх пясчаных месцах у хваёвых лясах. Як дэкаратыўныя расліны вырошчваюць і .

Значэнне і выкарыстанне

Дэкаратыўныя, лекавыя, харчовыя, меданосныя расліны. Лісце і маладыя парасткі спажываюць як салату.

Літаратура

Спасылкі

Sempervivum // The Plant List Sempervivum // ИАС «ООПТ России» Genus: Sempervivum L. // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)

Катэгорыя:Таўсцянкавыя Катэгорыя:Сукуленты