Джавані Вірджыніа Скіяпарэлі (; 14 сакавіка 1835, Савільяна, П’емонт — 4 ліпеня 1910, Мілан) — італьянскі астраном. У 1854 годзе Скіяпарэлі скончыў Турынскі ўніверсітэт, пасля чаго працаваў у Берліне пад кіраўніцтвам Энкэ. У 1859—1860 гадах працаваў у Пулкаўскай абсерваторыі пад кіраўніцтвам А. В. Струвэ, у 1862 стаў дырэктарам Брэрскай абсерваторыі ў Мілане. Скіяпарэлі займаўся назіраннем падвойных зорак і аб’ектаў сонечнай сістэмы, у прыватнасці планеты Марс. 26 красавіка 1861 года адкрыў астэроід 69 Гесперыя. У 1866 упершыню паказаў, што метэорныя патокі Леаніды і Персеіды звязаныя з каметамі.
Літаратура
Спасылкі Schiaparelli, Giovanni Virginio Энцыклапедыя «Кругосвет»
Катэгорыя:Астраномы Італіі Катэгорыя:Астраномы XIX стагоддзя Катэгорыя:Гісторыкі астраноміі Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША Катэгорыя:Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства Катэгорыя:Члены-карэспандэнты Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук Катэгорыя:Ганаровыя члены Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Кэтрын Брус Катэгорыя:Супрацоўнікі Пулкаўскай абсерваторыі