Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін (МДІМА) () Міністэрства замежных спраў Расіі — вышэйшая навучальная ўстанова Расіі. Заснаваны ў 1943 годзе ў якасці факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1944 годзе рэарганізаваны ў самастойны інстытут. Зараз на дванаццаці факультэтах атрымліваюць адукацыю звыш 4500 студэнтаў, у тым ліку і студэнты з замежных краін. Асноўныя напрамкі — дыпламатыя, сусветная эканоміка, журналістыка, PR, міжнароднае права і інш.
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная старонка
Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Масквы Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта