The Shard (The Shard London Bridge, у перакладзе «Асколак шкла» або проста «Асколак») — самы высокі небаскроб у Еўропе, пабудаваны ў 2012 годзе на месцы Southwark Towers, 25-павярховага офіснага цэнтра, пабудаванага ў 1975 годзе. Цырымонія адкрыцця адбылася 5 ліпеня 2012 года.Самы высокі небаскроб Еўропы адкрылі ў Лондане
Апісанне 30 сакавіка 2012 года будынак дасягнуў сваёй верхняй адзнакі ў 310 метраў, стаўшы не толькі самым высокім будынкам у Лондане, але і самым высокім будынкам у Еўрапейскім саюзе і 45-м у свеце. На апошнім паверсе будынка размешчаны найвышэйшыя ў Вялікабрытаніі назіральная пляцоўка і галерэя. Форма будынка была распрацавана ў выглядзе нерэгулярнай піраміды, абліцаванай шклом. 95 паверхаў з офісамі, кватэрамі, кветнікамі і тэхнічнымі памяшканнямі: італьянскі архітэктар Рэнца Піяна заве сваё тварэнне «вертыкальным горадам». Небаскроб названы «Shard», што ў перакладзе азначае «асколак» і абліцаваны тысячамі шкляных панэляў, якія ззяюць на сонцы. Турыстаў на пабудаваную галоўным чынам на сродкі Катара піраміду пачнуць пускаць толькі ў лютым 2013 года.
Будаўніцтва
Спасылкі Shard London Bridge Самы высокі небаскроб Еўропы адкрылі ў Лондане Погляд дзелавая газета (6 ліпеня 2012, 02:45)
Катэгорыя:Небаскробы Лондана Катэгорыя:З’явіліся ў 2012 годзе Катэгорыя:Звышвысокія будынкі