thumb|250px|Даная, 1527, Старая пінакатэка

Ян Госарт (), па мянушцы Мабюз, (Mabuse; 1479—1541) — нідэрландскі жывапісец, графік і разьбяр па дрэве.

Біяграфія Мянушку «Мабюз» (Мабежскі) атрымаў ад горада Мабёж, Францыя, у якім ён нарадзіўся каля 1479 года.

Магчыма, вучыўся ў Герарда Давіда. У 1502 г. быў прыняты ў гільдыю Святога Лукі ў Антверпене. Верагодна, у 1499 годзе ён адправіўся ў Англію, дзе пісаў пераважна партрэты.

Каля 1507 быў прыняты ў двор (бастарда Філіпа III Добрага). Суправаджаў яго падчас паездкі ў Рым (1508—1509). У далейшыя гады працягваў працаваць на Філіпа ў яго замках, у Антверпене, а таксама ў Мідэлбургу і выконваць заказы прадстаўнікоў сям'і Габсбургаў — двара ў Мехелене. Пісьмовыя крыніцы сведчаць, што ён выканаў партрэты Карла V і яго сястры Элеаноры Партугальскай, якія выхоўваліся ў Мехелене.

Калі Філіп Бургундскі атрымаў сан , Мабюз рушыў услед за ім у замак і дапамог у яго дэкарыраванні.

Памёр у Антверпене ў 1541.

Верагодна, менавіта ён натхніў свайго вучня на здзяйсненне доўгага еўрапейскага тура. З таго часу для нідэрландскіх мастакоў (у тым ліку і Рубенса і ван Дэйка) стала звычаем здзяйсняць еўрапейскія падарожжы.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

At Artcyclopedia Мабюз на Wga.hu Яшчэ адна калекцыя Ян Госарт

Катэгорыя:Мастакі Нідэрландаў * Катэгорыя:Мастакі-партрэтысты Рэнесансу