СПЕКТРО́ГРАФ HARPS ( — Шукальнік планет паводле радыяльнай хуткасці, высокадакладны), лесвічны спектрограф высокага разрознення, сілкаваны аптычнай жылай, які належыць Еўрапейскай Паўднёвай абсерваторыі і змантаваны пры адным з 3,6-метровых касегрэнаўскіх тэлескопаў пляцоўкі Ла-Сілья.
Практычная дакладнасць вымярэння парадку 1 м/с.
З дапамогаю інструмента была выкрыта першая землепадобная экзапланета ў сістэме Глізэ 581.
Доступ да даных інструмента ў рэдукаваным аб’ёме існуе праз Сеціва (з 1.5.2007).
Планеты адкрытыя з дапамогай HARPS На пачатак 2010 года з дапамогай HARPS былі адкрыты 75 экзапланет (з прыкладна 420 вядомых) у 30 сістэмахESO — eso0939 — 32 New Exoplanets Found
Некаторыя з іх прыведзены ніжэй: Планета Дата адкрыцця HD 330075 b 10 лютага 2004 Mu Arae c 25 жніўня 2004 Gliese 876 d 13 чэрвеня 2005 HD 93083 b 2005 HD 101930 b 2005 HD 102117 b 2005 HD 4308 b 2005 HD 69830 b 18 мая 2006 HD 69830 c 18 мая 2006 HD 69830 d 18 мая 2006 Gliese 581 c 23 красавіка 2007 Gliese 581 d 23 красавіка 2007 HD 40307 b чэрвень 2008 HD 40307 c чэрвень 2008 HD 40307 d чэрвень 2008 Gliese 581 e красавік 2009 HD 44219b 19 кастрычніка 2009 HD 85390b 19 кастрычніка 2009
Крыніцы
Спасылкі Уласная пляцоўка інструмента
Катэгорыя:Спектрографы сусветнай астрафізікі Катэгорыя:Астрафізіка