Храпто́вічы, Храбто́вічы — вялікалітоўскі магнацкі род герба «Адрованж», з 2-й паловы XVIII ст. мелі графскі тытул.
Мелі маёнткі ў Новагародскім, Лідскім і Гарадзенскім паветах, на Валыні (XVI ст.), таксама ў Віцебскім павеце і Полацкім ваяводстве (XVII ст.), валодалі Бешанковічамі і Глыбокім (XVIII ст.).
Паходжанне Пачынальнік роду — баярын Багдан, які жыў у сярэдзіне — 2-й пал. XV ст. Першапачаткова вызнавалі праваслаўе, у XVI ст. перайшлі ў каталіцтва. Адна галіна роду — нашчадкі Івана, сына Багдана, — карысталася прозвішчам Літавор-Храптовічы (ад мянушкі Івана), другая — нашчадкі Багдана, сына Марціна — Храптовічы-Багурынскія (ад вёскі Багурын на Валыні).
Пасля смерці ў 1891 апошняга прадстаўніка графскай галіны роду Міхала, сына Ірынея, прозвішча і тытул перайшлі да прадстаўнікоў роду Буцянёвых, якія пачалі звацца Храптовічамі-Буцянёвымі. Галіна Храптовічаў-Багурынскіх згасла на Валыні ў 1757, яе гродзенкая лінія — у 1890, лідская лінія існавала на пач. XX ст.
Найбольш вядомыя прадстаўнікі Мялецій Храптовіч (?—1593) — архімандрыт Кіева-Пячэрскага манастыра, епіскап уладзіміра-берасцейскі Юрый Храптовіч (1586—1650) — ваявода парнаўскі і новагародскі Яўхім Храптовіч (1729—1812) — апошні канцлер вялікі літоўскі
Галерэя
Літаратура
Храптовіч-Буцянёва В. А. Злом: (1939―1942): успаміны [пераклад Таццяны і Яўгена Лецкаў; прадмова Я. Лецкі]. — Мінск: Кнігазбор, 2011. - 275 с. - 500 экз. ISBN 978-985-7007-23-3
Спасылкі
Генеалогія магнацкіх радоў Рэчы Паспалітай