Сі́даравічы (, ) — аграгарадок у Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці, каля аўтадарогі Магілёў — Гомель. Уваходзіць у склад і з'яўляецца цэнтрам Сідаравіцкага сельсавета. Цэнтр калгаса. За 24 км на поўдзень ад Магілёва. У 2001 годзе налічвалася 554 жыхары, 215 двароў. У вёсцы 2 дрэваапрацоўчыя цэхі, сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, амбулаторыя, аддзяленне сувязі.
Гісторыя У часы Вялікага Княства Літоўскага вёска ўваходзіла ў склад Быхаўскага староства, была ўладаннем Сапегаў. У 1740 годзе сяляне вёскі аб’ядналіся з сялянамі навакольных вёсак, стварылі ўзброены атрад (200 чалавек) і выступілі супраць М. Сапегі. Узначалілі выступленне сялян В. Ярашэнка, Г. Бушня, М. Козел і В. Гетман. На падаўленне хваляванняў з Быхаўскага гарнізона 27 красавіка 1740 года пасланы ваенны аддзел на чале з намеснікам Д. Стахоўскім. Каля Сідаравічаў сяляне зрабілі засаду, атакавалі карнікаў і разбілі іх. У маі 1740 года выступленне было задушана, удзельнікі жорстка пакараныя.
У часы Расійскай імперыі ў складзе Быхаўскага павета. У 1861—1865 гадах у вёсцы была збудавана царква (зруйнаваная), прыкладна ў той самы час паштовая станцыя XIX стагоддзя. За савецкім часам — брацкая магіла савецкіх воінаў, помнікі савецкім воінам і землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
Насельніцтва 2001 год — 554 жыхары, 215 двароў.
Вядомыя асобы Фёдар Вольфсан (нар. 1907), геолаг Браніслаў Малахаў (нар. 1941), гісторык Яўген Аляксандравіч Мельнікаў (нар. 1950) — беларускі палітык.
Славутасці Свята-Міхайлаўская царква (XIX стагоддзе); Паштовая станцыя (XIX стагоддзе).
Літаратура
Спасылкі
Быхаўшчына ў Рэчы Паспалітай Сідаравічы на radzima.org
Катэгорыя:Сідаравіцкі сельсавет (Магілёўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Магілёўскага раёна