Аляксандр Мацюхевіч (нар. , Брэст) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Клубная кар’ера Выхаванец брэсцкага футбола, гуляў за дубль брэсцкага «Дынама», аддаваўся ў арэнду пінскай «Хвалі». У сезоне 2012 стаў адным з асноўных ігракоў брэстчан. 24 сакавіка 2012 года ў матчы 1-га тура супраць «Белшыны» ўжо на чацвёртай хвіліне забіў гол, які стаў першым у чэмпіянаце.
Сезон 2013 пачаў на лаўцы запасных, звычайна выходзячы на замену, а ў канцы сезона стаў часцей з’яўляцца ў стартавым складзе. Звычайна выступаў на пазіцыі флангавага атакуючага паўабаронцы або нападніка.
У сезоне 2014 працягваў гуляць у аснове брэсцкага клуба, пераважна пасля выхаду на замены. У студзені 2015 года пакінуў «Дынама». Неўзабаве далучыўся да складу «Баранавічаў», дзе і пачаў сезон 2015. У 2016 годзе далучыўся да польскага клуба ГКС (Вікелец).
У пачатку 2017 года, пакінуўшы ГКС, праходзіў прагляд у пінскай «Хвалі» і «Лідзе», але так і не перайшоў ні ў які клуб. У пачатку 2018 года стаў іграком клуба «Слонім-2017», аднак толькі зрэдку выхадзіў на замену і ўлетку таго ж года пакінуў слонімскую каманду.
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2007 дубль Дынама 15 1 2008 дубль Дынама 25 2 2009 дубль Дынама 18 1 2010 (1) дубль Дынама 8 0 2010 (2) Д2 Хваля 4 0 2011 Д1 Дынама 9 0 2012 Д1 Брэст 16 1 2013 Д1 Дынама 20 2 2014 Д1 Дынама 24 1 2015 Д2 Баранавічы 27 5 2018 (1) Д2 Слонім-2017 6 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Хваля Пінск Катэгорыя:Ігракі ФК Баранавічы Катэгорыя:Ігракі ФК ГКС Вікелец Катэгорыя:Ігракі ФК Слонім-2017