Аляксандр Дземідовіч (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца.

Родны брат Аляксандра, Вадзім Дземідовіч, таксама футбаліст.

Клубная кар’ера Выхаванец брэсцкага футбола, з 2008 гуляў за брэсцкае «Дынама» (у сезоне 2012 каманда называлася «Брэст»), але не здолеў замацавацца ў асноўным складзе. У жніўні 2012 года перайшоў у мікашэвіцкі «Граніт», дзе стаў асноўным абаронцам.

У лютым 2014 года падпісаў кантракт з «Лідай». У лідскім клубе таксама замацаваўся ў аснове. У студзені 2015 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Ліду». Сезон 2015 распачаў у «Баранавічах», якія вярнуліся ў Першую лігу. У пачатку 2016 года праходзіў прагляд у брэсцкім «Дынама», але не падышоў і далучыўся да «Смаргоні».

У жніўні 2016 года падпісаў кантракт з гродзенскім «Нёманам», аднак у другой палове сезона 2016 не правёў ніводнага матча за асноўную каманду. У сакавіку 2017 года падоўжыў кантракт з гродзенцамі да канца сезона 2017, але неўзабаве быў аддадзены ў арэнду «Смалявічам-СТІ». Па выніках сезона 2017 дапамог смалявіцкаму клубу выйсці ў Вышэйшую лігу. У снежні 2017 года вярнуўся з арэнды ў «Нёман».

У лютым 2018 года праходзіў прагляд у «Мінску», але беспаспяхова і ў сакавіку далучыўся да брэсцкага «Руха», з якім у выніку падпісаў кантракт. Дапамог брэсцкай камандзе ў сезоне 2018 атрымаць перамогу ў Другой лізе. У першай палове 2019 года заставаўся іграком «Руха», аднак не правёў у Першай лізе ніводнага матча, згуляў толькі ў адным матчы ў Кубку Беларусі.

У ліпені 2019 года пакінуў брэсцкі клуб і неўзабаве далучыўся да пінскай «Хвалі», дзе стаў адным і асноўных ігракоў. Пакінуў «Хвалю» па заканчэнні сезона 2019.

У красавіку 2020 года стаў іграком мікашэвіцкага «Граніта», дзе гуляў да канца сезона 2020. У 2021 годзе выступаў за «Брэстжылбуд» у Другой лізе.

Дасягненні Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2018

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2007 дубль Дынама 26 1 2008 Д1 Дынама 4 0 2009 дубль Дынама 22 3 2010 Д1 Дынама 3 0 2011 Д1 Дынама 10 0 2012 (1) Д1 Брэст 0 0 2012 (2) Д2 Граніт 13 0 2013 Д2 Граніт 26 1 2014 Д2 Ліда 26 2 2015 Д2 Баранавічы 24 1 2016 (1) Д2 Смаргонь 11 1 2016 (2) дубль Нёман 10 3 2017 Д2 Смалявічы-СТІ 28 2 2018 Д3 Рух 28 6 2019 (1) Д2 Рух 0 0 2019 (2) Д2 Хваля 13 1 2020 Д2 Граніт 22 1 2021 Д3 Брэстжылбуд 10 0

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы Катэгорыя:Ігракі ФК Ліда Катэгорыя:Ігракі ФК Баранавічы Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы Катэгорыя:Ігракі ФК Рух Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Хваля Пінск Катэгорыя:Ігракі ФК Брэстжылбуд