Мануэл II (, 1889—1932) — апошні кароль Партугаліі. Належаў да дому Саксен-Кобург-Гота, афіцыйна лічачыся прадстаўніком дынастыі Браганса.

Другі сын караля Карлуша I і Амеліі Арлеанскай. Уступіў на прастол у 19-гадовым узросце пасля забойства ў Лісабоне бацькі і старэйшага брата спадчынніка прастола Луіша Філіпэ 1 лютага 1908. Сам Мануэл быў таксама лёгка паранены пры гэтым замаху. Звольніў дыктатарскі ўрад, прызначыў дэмакратычныя выбары, на якіх рашучую перамогу атрымалі сацыялісты і рэспубліканцы. Праз два гады (1910) быў зрынуты рэвалюцыяй, Партугалія абвешчана рэспублікай.

У эміграцыі Мануэл напісаў кнігу пра сярэдневяковую партугальскую літаратуру. Памёр у Вялікабрытаніі. Быў жанаты з Аўгустай Вікторыяй Гогенцолерн (1890—1966), але шлюб быў бяздзетным. З яго смерцю спынілася партугальская галіна Кобургскага дому. Вяршэнства ў дынастыі перайшло да далёкіх сваякоў (галіны Дуарці) — нашчадкаў выгнанага караля Мігеля I.

Спасылкі

Кароль у эміграцыі

Катэгорыя:Каралі партугальскія Катэгорыя:Зрынутыя манархі Катэгорыя:Кобург-Браганса Катэгорыя:Кавалеры Вышэйшага ордэна Святога Дабравешчання