Аляксандр Антонавіч Анюкевіч (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца гродзенскага «Нёмана».

Клубная кар’ера Выхаванец «Нёмана», з 2010 пачаў праходзіць у асноўны склад каманды. У другой палове 2012 года замацаваўся на пазіцыі левага абаронцы, але пасля вяртання ў строй Максіма Вітуса саступіў яму гэту пазіцыю.

У першай палове 2013 года трывала з’яўляўся ў аснове, звычайна на пазіцыі правага абаронцы, а пачынаючы з верасня стаў толькі выхадзіць на замену. У пачатку 2014 года гуляў у асноўным складзе як левы абаронца, але пазней быў выцеснены са складу і стаў толькі выхадзіць на замену.

У студзені 2015 года пакінуў гродзенскі клуб і адправіўся на прагляд у жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ», аднак кантракт з аўтазаводцамі падпісаны не быў. У выніку вярнуўся ў «Нёман», з якім у лютым 2015 года падпісаў новы кантракт.

У пачатку 2017 года спрабаваў працаўладкавацца ў славацкім «Ружамберку» і казахстанскім «Іртышы», аднак у выніку вярнуўся ў Гродна і ў лютым 2017 года падоўжыў кантракт з «Нёманам». У сезоне 2017 не меў трывалага месца ў аснове, выступаў за дубль, і толькі ў канцы сезона вярнуўся ў асноўны склад. У першай палове сезона 2018 прыцягваўся да асноўнага складу, а са жніўня стаў выступаць за дубль.

У снежні 2018 года перайшоў у «Слуцк», дзе неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2019 года разарваў кантракт са слуцкім клубам. У студзені 2019 года праходзіў прагляд у казахстанскім клубе «Каспій», аднак у выніку вярнуўся ў «Слуцк» і падпісаў новы кантракт. У пачатку сезона 2020 з’яўляўся на полі нерэгулярна, а з ліпеня замацаваўся ў стартавым складзе. У студзені 2021 года падоўжыў пагадненне са «Слуцкам». Сезон 2021 пачынаў у аснове, пазней стаў часам заставацца на лаўцы запасных.

У студзені 2022 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт са слуцкім клубам. Хутка стаў трэніравацца з «Нёманам» і ў лютым афіцыйна вярнуўся ў гродзенскі клуб. У студзені 2024 года падоўжыў пагадненне з гродзенцамі.

Міжнародная кар’ера Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2023 Уладальнік Кубка Беларусі: 2024

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2008 дубль Нёман 10 0 2009 дубль Нёман 23 0 2010 Д1 Нёман 8 0 2011 Д1 Нёман 11 0 2012 Д1 Нёман 15 0 2013 Д1 Нёман 26 0 2014 Д1 Нёман 18 0 2015 Д1 Нёман 18 0 2016 Д1 Нёман 22 1 2017 Д1 Нёман 15 0 2018 Д1 Нёман 9 0 2019 Д1 Слуцк 25 0 2020 Д1 Слуцк 21 0 2021 Д1 Слуцк 16 0 2022 Д1 Нёман 18 1 2023 Д1 Нёман 3 0

Крыніцы

Спасылкі

Назва раздзела

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк