__NOTOC__ 30 снежня — трыста шэсцьдзесят чацвёрты (трыста шэсцьдзесят пяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі 1066: Разня яўрэяў у Гранадзе ўчынена іберыйскімі мусульманамі. 1667: Спыніў дзейнасць Віленскі манетны двор — асноўны цэнтр манетнай вытворчасці ВКЛ (існаваў з канца 15 ст.). 1922: Утварэнне Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік. 1923: Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя на канферэнцыі ў Вільні прыняла рашэнне пра самароспуск і ўступленне ў КПЗБ. 1947: Кароль Румыніі Міхай I адрокся трона. 1956: Вёска Шацілкі ператворана ў гарадскі пасёлак (цяпер — горад Светлагорск). 1992: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Літоўскай Рэспублікай. 2024: Адкрыліся тры новыя станцыі Зеленалужскай лініі Мінскага метрапалітэна.
Нарадзіліся 39: Ціт Флавій Веспасіян, імператар рымскі (79—81) 1788: Ота Кацэбу, расійскі падарожнік, географ (пам. 3.2.1846) 1865: Джозеф Рэдзьярд Кіплінг, англійскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі (пам. 18.1.1936) 1880: Антон Баначыч, беларускі спявак і педагог 1904: Зэлік Аксельрод, беларускі яўрэйскі паэт, перакладчык беларускай паэзіі на ідыш (пам. 26.6.1941) 1906: Кэрал Рыд, брытанскі кінарэжысёр 1913: Вера Клузо, французская актрыса 1927: Рабер Асейн, французскі акцёр і рэжысёр 1928: Бо Дзідлі, амерыканскі музыкант і спявак (пам. 2.6.2008) 1932: Паала Віладжа, італьянскі акцёр і рэжысёр 1935: Амар Бонга, прэзідэнт Габона 1946: Берці Фогтс, нямецкі футбаліст і трэнер 1946: Паці Сміт, амерыканская спявачка і паэтэса 1971: Лукас Бэрфус, швейцарскі пісьменнік 1975: Тайгер Вудс, амерыканскі гальфіст 1976: Павел Севярынец, беларускі палітык, пісьменнік і публіцыст 1998: Эрнэсціна Абамбіла, ганская футбалістка 2006: Кайлія Немур, алжырская гімнастка
Памерлі 1591: Інакенцій IX, Папа Рымскі 1788: Франчэска Цукарэлі, італьянскі мастак 1879: Жан-Батыст Альфонс Дэшафур дэ Буадзюваль, французскі энтамолаг 1880: Ашыль Генэ, французскі энтамолаг 1937: Аляксандр Цвікевіч, беларускі палітычны і культурны дзеяч (нар. 22.06.1888). 1957: Юрый Сабалеўскі, беларускі палітычны і нацыянальны дзеяч (нар. 24.4.1889) 1968: Тругве Лі, нарвежскі палітычны дзеяч, першы абраны Генеральны сакратар ААН (нар. 16.7.1896) 1984: Макар Паслядовіч, беларускі пісьменнік і перакладчык (нар. 21.8.1906) 1994: Стэфан Вітажэнец, польскі пілот, ас-знішчальнік у Другую сусветную вайну (нар. 15.1.1908) 2006: Садам Хусейн, былы кіраўнік Ірака, па прысудзе Вярхоўнага суда пакараны праз павешанне. 2018: Мрынал Сен, індыйскі кінарэжысёр 2024: Якуб Лапатка, беларускі перакладчык
Святкуюць — Дзень, калі Славакія была абвешчана незалежнай царкоўнай правінцыяй
С30