thumb|right|250px|Кінафестываль у Ротэрдаме (2007). Кінафестываль — фестываль твораў кінамастацтва. Кінафестываль звычайна суправаджаецца публічным паказам шматлікіх фільмаў і прыездам іх аўтараў. Падчас большасці фестываляў праводзіцца конкурс фільмаў, па выніках якога ўручаюцца прызы (гран-пры, прыз гледачовых сімпатый і іншыя). Вынікі конкурса звычайна ацэньвае экспертнае журы — радзей праводзіцца галасаванне экспертаў.

Міжнародная федэрацыя асацыяцый кінапрадзюсараў і кінафестывальны рух Найбольш прэстыжнымі кінафестывалямі з’яўляюцца агляды з конкурснай праграмай, якія маюць акрэдытацыю Міжнароднай федэрацыі асацыяцый кінапрадзюсараў (). Для таго, каб атрымаць акрэдытацыю, кінафестываль павінен адпавядаць некалькім крытэрыям: быць міжнародным; праводзіцца штогод; карыстацца падтрымкай мясцовай кінаіндустрыі; у конкурсе не павінна быць фільмаў, якія раней удзельнічалі ў іншых фестывалях. Акрамя таго, у адной краіне можа быць толькі адзін падобны фестываль.

На сённяшні дзень акрэдытацыю FIAPF маюць 14 міжнародных конкурсных кінафестываляў гульнявых фільмаў: Берлінскі кінафестываль Канскі кінафестываль Шанхайскі кінафестываль Маскоўскі міжнародны кінафестываль Кінафестываль у Карлавых Варах Кінафестываль у Лакарна Манрэальскі кінафестываль Венецыянскі кінафестываль Сан-Себасцьянскі кінафестываль Кінафестываль у Варшаве Кінафестываль у Токіа Кінафестываль у Мар-дэль-Плата Каірскі кінафестываль Індыйскі кінафестываль Таксама акрэдытаваны 5 кінафестываляў дакументальнага і кароткаметражнага кіно: Міжнародны кінафестываль «Пасланне да Чалавека» у Санкт-Пецярбургу Кінафестываль у Тамперы Кінафестываль у Оберхаўзене Кінафестываль у Кракаве Кінафестываль у Більбаа

Акрамя таго, акрэдытацыю маюць 5 неконкурсных фестываляў гульнявых фільмаў і 28 конкурсных фестываляў спецыялізаваных гульнявых фільмаў. Увогуле акрэдытацыю FIAPF маюць .

Гл. таксама Спіс кінафестываляў

Спасылкі