Крыты́чная тэмперату́ра — тэмпература, пры якой шчыльнасць і ціск насычанай пары становяцца максімальнымі, а шчыльнасць вадкасці, якая знаходзіцца ў дынамічнай раўнавазе з парай, становіцца мінімальнай.

Пры тэмпературы, вышэйшай за крытычную тэмпературу газа, яго немагчыма скандэнсаваць ні пры якім ціску.

Крытычная тэмпература была адкрыта Дз. І. Мендзялеевым у 1861. Калі ён даследаваў залежнасць паверхневага нацяжэння вадкасці ад тэмпературы, ён выявіў, што існуе такая тэмпература, пры якой знікаюць меніск вадкасці і розніца паміж вадкасцю і яе насычанай парай. Гэту тэмпературу Дз. І. Мендзялееў назваў «абсалютным пунктам кіпення».

Рэчыва Крытычная тэмпература (°C) Азот -146.9 Аміяк 132.3 Аргон -122.29 Бензол 288 Бром 315 Вада 374.12 Вадарод -240.17 Вокіс вугляроду -138.8 Гелій -267.96 Ёд 546 Калій 1497 Кісларод -118.57 Крыптон -63.7 Ксенон 16.58 Літый 2577 Метан -82.5 Мыш’як 1400 Натрый 1827 Неон -228.75 Радон 105 Ртуць 1477 Рубідый 1377 Селен 1493 Сера 1041 Хлор 143.8 Фтор -128.85 Фосфар 721 Цэзій 1312 Этан 32

Гл. таксама Тэмпература Кюры Тэмпература Нееля

Катэгорыя:Тэрмадынаміка