Аляксандр Перапечка (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Кар’ера

Клубная Пачаў кар’еру ў Мінску, а з 2008 па 2010 год выступаў у Латвіі. У сезоне 2011 выступаў за мінскае «Дынама», а ў красавіку 2012 года перайшоў у бабруйскую «Белшыну».

У сакавіку 2013 года стаў іграком брэсцкага «Дынама». Спачатку выступаў у аснове, потым стаў толькі выхадзіць на замену, а ў чэрвені галоўны трэнер Уладзімір Курнеў перавёў Перапечку ў дубль. У верасні, пасля зыходу Курнева з клуба, вярнуўся ў асноўны склад і хутка замацаваўся на пазіцыі правага паўабаронцы.

У сезоне 2014 стаў трывалым іграком асновы брэсцкага клуба. Звычайна выступаў на пазіцыі левага паўабаронцы. У студзені 2015 года пакінуў «Дынама-Брэст»Перепечко покинет брестское «Динамо».

Пасля зыходу з «Дынама» стаў трэніравацца са «Слуцкам»Перепечко, Гаврюшко, Левицкий и Мараховский тренируются со «Слуцком» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубамПерепечко подписал контракт со «Слуцком». У чэрвені 2015 года, аднак, перастаў з’яўляцца на полі, і 24 чэрвеня кантракт са «Слуцкам» быў разарваны«Слуцк» расстался с Александром Перепечко. Неўзабаве вярнуўся ў стан брэсцкага «Дынама», і ў жніўні зноў стаў іграком брэстчанАлександр Перепечко подписал контракт с брестским «Динамо». У другой палове сезона быў трывалым іграком асновы дынанамаўцаў, але па заканчэнні сезона пакінуў клубПерепечко, Челядко, Щербо и еще пять игроков покинули брестское «Динамо».

Са студзеня 2016 года знаходзіўся на праглядзе ў «Слуцку», і ў лютым зноў стаў іграком «цукровых»Александр Перепечко подписал контракт со «Слуцком». У снежні 2016 года пакінуў слуцкі клубАлисейко, Глебко, Перепечко и Куган расторгли контракты со «Слуцком». У лютым 2017 года знаходзіўся на праглядзе ў малдаўскім «Мілсамі»Перепечко не подошел «Милсами», пазней падтрымліваў форму з «Гарадзеяй». У красавіку 2017 года падпісаў кантракт з «Іслаччу»Перепечко подписал контракт с «Ислочью». У складзе «Іслачы» часцей выхадзіў на замену, правёў за каманду 7 матчаў. У ліпені 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў клубПетров и Перепечко покинули «Ислочь».

У верасні 2018 года, правёўшы больш за год без каманды, папоўніў склад мінскага «Тарпеда»Перепечко подписал контракт с минским «Торпедо». Згуляў за тарпедаўцаў у двух матчах і па заканчэнні сезона 2018 пакінуў каманду.

У чэрвені 2019 года атрымаў ліцэнзію футбольнага агентаПерепечко стал агентом.

Міжнародная Трапіў у моладзевую зборную Беларусі перад самым чэмпіянатам Еўропы 2011 у Даніі, замяніўшы Уладзіміра Юрчанку, які атрымаў траўму. Адразу стаў іграком асноўнага складу гэтай зборнай і выйграў з ёю бронзавы медаль. Гуляў за алімпійскую зборную Беларусі, але не трапіў на Алімпійскія гульні 2012.

Дасягненні Чэмпіён Латвіі: 2010 Бронзавы прызёр моладзевага чэмпіянату Еўропы: 2011

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Сконта Катэгорыя:Ігракі ФК Алімп Рыга Катэгорыя:Ігракі ФК Маладзечна