Дзяніс Скепскі (нар. , ) — украінскі футбаліст, паўабаронца клуба «Кудрыўка».

Клубная кар’ера Пачаў кар’еру ва Украіне, гуляючы за розныя каманды кіеўскага «Дынама». Пасля перабраўся ў маскоўскае «Дынама». Не здолеўшы утрымацца ў складзе, вярнуўся на радзіму.

У сакавіку 2012 года перайшоў у бабруйскую «Белшыну», але ўжо ў жніўні таго ж года пакінуў бабруйскі клуб і вярнуўся ва Украіну, падпісаўшы кантракт з клубам «Палтава»Денис Скепский: «То, что происходило в Бобруйске, хочу побыстрее забыть как страшный сон». У студзені 2013 года перайшоў у маскоўскае «Тарпеда», пазней гуляў за «Сахалін». З 2015 года зноў пачаў выступаць ва ўкраінскіх клубах.

20 верасня 2018 года перайшоў у «Палессе» (Жытомір), падпісаўшы кантракт на адзін год. У лютым 2019 года перабраўся ў грузінскі клуб «Шэвардэні-1906», дзе гуляў да канца 2019 года.

З лета 2020 года выступаў ва Украіне на аматарскім узроўні. У 2022 годзе разам з «Нівой» з Бузавай пачаў гуляць у Другой лізе і дапамог камандзе выйграць турнір. У ліпені 2023 года перайшоў у «Кудрыўку».

Міжнародная кар’ера Гуляў за моладзевыя зборныя Украіны.

Дасягненні Пераможца Другой лігі Украіны: 2022/23

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі ФК Дзясна Чарнігаў Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама-3 Кіеў Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама-2 Кіеў Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Валгар Астрахань Катэгорыя:Ігракі ФК Металург Запарожжа Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Палтава Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Сахалін Катэгорыя:Ігракі ФК Чаркаскі Дняпро Катэгорыя:Ігракі ФК Мікалаеў Катэгорыя:Ігракі ФК Палессе Жытомір Катэгорыя:Ігракі ФК Шэвардэні-1906 Катэгорыя:Ігракі ФК Вікторыя Мыкалаіўка Катэгорыя:Ігракі ФК Ніва Бузава Катэгорыя:Ігракі ФК Кудрыўка