Чо́рнае возера — возера ў Беларусі, у Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Патачанка (прыток ракі Сэрвач), за 26 км на захад ад горада Докшыцы, за 1 км на поўдзень ад вёскі Замошша
Плошча паверхні возера 0,28 км². Найбольшая глыбіня 2,4 м. Даўжыня 0,66 км, найбольшая шырыня 0,64 км. Даўжыня берагавой лініі 2,04 км. Аб’ём вады 0,38 млн м³. Плошча вадазбору 5,9 км².
Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны невыразныя. Дно выслана сапрапелем. Зарастае. Меліярацыйным каналам і праз раку Патачанка злучана з возерам Станіслаўскае.
У возеры водзяцца шчупак, лешч, лінь, плотка, карась і іншыя віды рыб.
Літаратура
Блакітны скарб Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн., 2007.
Ліст карты N-35-43 Выданне 1981 года.
Спасылкі Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Докшыцкага раёна Катэгорыя:Басейн Сэрвачы (прыток Віліі)