Мікалай Кашэўскі (нар. , ) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер.
Клубная кар’ера Выхаванец жодзінскага футбола, з 2003 года доўгі час гуляў ва Украіне за розныя клубы. У пачатку 2011 года перайшоў у «Гомель», дзе ў пачатку 2012 года атрымаў месца асноўнага цэнтральнага абаронцы і капітана каманды пасля Сяргея Канцавога. У «Гомелі» вызначыўся выдатнымі бамбрардзірскімі паказчыкамі: за два гады забіў 13 галоў у чэмпіянаце.
У студзені 2013 года перайшоў у салігорскі «Шахцёр»Николай Кашевский подписал контракт с солигорским «Шахтером» . У салігорскім клубе стаў асноўным левым абаронцам, але часам выступаў і ў цэнтры.
У снежні 2013 года падоўжыў кантракт з гарнякаміФутбол. Николай Кашевский продлил контракт с солигорским "Шахтером". У сезоне 2014 стаў выступаць на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. У жніўні 2014 года атрымаў траўму, вярнуўся ў строй у лістападзе таго ж года. У студзені 2015 года па заканчэнні кантракта пакінуў салігорскі клубКашевский, Осипенко и Галюза покинут «Шахтер».
У студзені 2015 года цікавасць да Кашэўскага праяўляла малдаўская «Дачыя», але кантракт так і не быў заключаныНаша "Дачия". Сломанные носы. У выніку ў лютым 2015 года стаў іграком «Віцебска»Николай Кашевский и Владислав Павленко пополнили ряды "Витебска" і быў прызначаны капітанам каманды.
У студзені 2016 года прыбыў у латвійскі «Спартак», які ўзначаліў беларускі спецыяліст Алег КубараўНиколай Кашевский на просмотре в юрмальском "Спартаке" і ў выніку пачаў у гэтым клубе сезон 2016. Разам са «Спартаком» стаў чэмпіёнам Латвіі, хоць большую частку сезона быў вымушаны прапусціць з-за траўмы.
Міжнародная кар’ера Згуляў у некалькіх матчах за нацыянальную зборную на працягу 2006—2009.
Трэнерская кар’ера У студзені 2017 года, пасля таго як Кубараў узначаліў салігорскі «Шахцёр», Кашэўскі ўвайшоў у трэнерскі штаб гарнякоўКашевский вошел в тренерский штаб «Шахтера», дзе адказваў за абарону. У ліпені 2017 года разам з усім трэнерскім штабам «Шахцёра» быў адпраўлены ў адстаўкуКубарев отправлен в отставку с поста главного тренера солигорского "Шахтера".
У студзені 2018 года ўвайшоў у трэнерскі штаб Кубарава ў жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»Кашевский и Тучинский вошли в тренерский штаб "Торпедо-БелАЗ". У канцы 2018 года ўслед за Кубаравым пакінуў жодзінскі клубЯхая в “Аль-Фейху”, Гуренко туда же?.
З 2019 года быў памочнікам Кубарава ў латвійскай «Елгаве», у жніўні 2020 года разам з ім пакінуў клубОлег Кубарев уволен с поста главного тренера "Елгавы".
У пачатку 2021 года далучыўся да трэнерскага штаба крыварожскага «Крыўбаса». У 2022 годзе пасля выхаду «Крыўбаса» ў Прэм’ер-лігу перайшоў на працу з юнацкімі камандамі клуба.
Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2013 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2011, 2014 Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2011, 2014 Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2012 Чэмпіён Латвіі: 2016 Найлепшы абаронца чэмпіянату Беларусі: 2012 У складзе 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі: 2012, 2013
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК СКАФ Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дарыда Катэгорыя:Ігракі ФК СКВІЧ Катэгорыя:Ігракі ФК Металург Запарожжа Катэгорыя:Ігракі ФК Металург-2 Запарожжа Катэгорыя:Ігракі ФК Крыўбас Крывы Рог Катэгорыя:Ігракі ФК Марыупаль Катэгорыя:Ігракі ФК Таўрыя Сімферопаль Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Спартак Юрмала Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі