Рачунская ГЭС — малая гідраэлектрастанцыя ў Гродзенскай вобласці Беларусі. Размешчана на рацэ Ашмянцы (36 км ад вусця), за 13 км на паўночны захад ад Смаргоні, каля вёскі Рачуны.
Уведзена ў эксплуатацыю ў 1959 годзе. Перапыніла выпрацоўку электраэнергіі ў 1977 годзе і была закінута. Рэканструявана і ўведзена ў эксплуатацыю 5 лютага 2001 года.
Рэканструкцыя пачалася ў 1999 годзе, былі адрамантаваныя турбіны і накіроўныя апараты, цалкам разабрана абсталяванне і заменены амартызаваныя часткі. Усталяваныя новыя генератары. Работы выконвала НВТАА «Малая энергетыка» і «Гроднаэнерга».
Уведзена ў эксплуатацыю 5 лютага 2001 года з вызначанай магутнасцю 200 кВт. У 2004 годзе дадаткова ўсталявана турбіна вытворчасці «Прамысловы саюз-Энергія» тыпу ГЭУ-100 (вызначанай магутнасцю 100 кВт). Такім чынам, агульная вызначаная магутнасць склала 300 кВт, гадавая выпрацоўка электраэнергіі прыкладна 1,5 млн кВт·г.
Рачунскае вадасховішча выкарыстоўваецца таксама для рыбагадоўлі. Плошча вадасховішча 1,5 км², найбольшая глыбіня 4,7 м.
Зноскі
Літаратура Дорофейчик А. Н. Гидроэнергетика Гродненщины // Энергия и менеджмент № 2(29), 2006. — С. 42—45. В Гродненской области введена в эксплуатацию Рачунская ГЭС // Интерфакс-Запад. 2001, 5 февр.
Спасылкі Выява Фота плаціны
Катэгорыя:Басейн Ашмянкі Катэгорыя:Гідраэлектрастанцыі Беларусі Катэгорыя:Электрастанцыі Гродзенскай вобласці Катэгорыя:Эканоміка Смаргонскага раёна Катэгорыя:1959 год у Беларусі