Ці́менец — возера ў Беларусі, у Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Галбіца, прыкладна за 0,6 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад вёскі Альшнева.

Плошча паверхні возера 0,1 км². Даўжыня 0,43 км, найбольшая шырыня 0,27 км. Даўжыня берагавой лініі 1,12 км². Схілы катлавіны вышынёй да 2—6 м, спадзістыя. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя. Вакол возера пойма шырынёй 20—100 м. Возера злучана ручаём з Галбіцай.

Літаратура Блакітны скарб Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал. : Г. П. Пашкоў [і інш.]. —Мн., 2007. — 477 с. — С. 275.

Катэгорыя:Азёры Пастаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Галбіцы