Свята-Георгіеўская царква — праваслаўная царква знаходзіцца ў цэнтры в. Пугляі Аршанскага раёна, Віцебскай вобласці. Пабудавана ў 1898 (1908?) г. з дрэва. У 1962 г. закрыта і рэканструявана пад вясковы клуб.
Архітэктура Помнік народнага дойлідства. Храм 4-часткавай падоўжнай сіметрычна-восевай кампазіцыі: прамавугольныя ў плане прытвор, бабінец, кубападобны аб'ём малітоўнай залы і 5-гранная апсіда з бакавымі нізкімі рызніцамі. Ярусную званіцу змяніла позняя надбудова над выцягнутым па папярочнай восі прытворам 2-га паверха, накрытага 2-схільным дахам, апсіда — больш нізкім гранёным. Фасады ашаляваны: вертыкальна ў цокальнай і фрызавай частцы, гарызантальна — у цэнтральнай. Бабінец і апсіда ў інтэр'еры раскрыты шырокімі прасветамі ў малітоўную залу, асветленую 6 прамавугольнымі бакавымі аконнымі праёмамі. Меўся 2-ярусны іканастас на 42 абразы.
Літаратура Свята-Георгіеўская царква // Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мн., 2001. — С. 170.
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Аршанскага раёна Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:Пугляі